Читать «Максім Багдановіч — крытык» онлайн - страница 20

Святлана Белая

Па-трэцяе, бачна, што аўтар, які пісаў аб новьх пісьмах, крытык дасканалы. Ён звяртае ўвагу ў лістах нават на такія дробязі, як тон пісьма. «Тон писем Толстого − приязненный, но довольно холодный, даже после петербургского сближения; это надо отметить, потому что вообще Толстой был склонен, как известно, к большой любовности в переписке». (Факт таго, што аўтар чытаў не толькі гэтыя дванаццаць лістоў Талстога). Акрамя таго, праглядаецца ў артыкуле і такая Багдановіцкая рыса: схільнасць да аналізу. «Толстой в те годы был очень барином и графом, в среде профессиональных литераторов он чувствовал себя, вероятно чужим; отсюда, может быть, и его сравнительная холодность к Некрасову».

Словам, нават беглы павярхоўны аналіз артыкула гаварыў аб тым, што яго аўтар добры крытык, які ведае дасканала творчасць і біяграфію Талстога, можа рабіць вывады і абагульненні. Але прамога доказу, шго аўтар Багдановіч, усё-такі не было...

Але раптам, як цуда, мне трапіла ў рукі кніга М. Р. Агурцова «Опыт местной библиографии», Ярославский край». А там у радку: М. А. Някрасаў, рэцэнзіі на творы: “Архіў сяла Карабіхі” стаіць: “М.Багдановіч — «Голос» 1915, № 226, 1916, № 24. «Голос» за 1916 г. — гэта вядомая анатацыя “Архіў сяла Карабіхі”, а 1915 — № 226 — гэта якраз «Новые письма Л. Н. Толстого». Сумненняў больш не было. Артыкул, сапраўды, належыў Багдановічу. Мікалай Рыгоравіч Агурцоў, буйны бібліёграф, вядомы сярод даследчыкаў нашай краіны сваёй працай «Опыт местной библиографии» не мог памыляцца. У 1912 годзе ёя стаў працаваць у «Голосе», весці ў ёй літаратурны аддзел. І таго, хто напісаў гэты артыкул, ведаў асабіста. У гэты ж час ён зацікавіўся Яраслаўскім краем, пачаў складаць картатэку газетных матэрыялаў. А праз некалькі год рукапіс кнігі «Опыт местной библиографии» быў зроблены. Туды, у радок рэцэнзіі на творы М. А. Някрасава і ўвайшлі два артыкулы М. Багдановіча.

Але чаму няма подпісу?.. Адна з гіпотэзаў такая: артыкул набраны ўзкім шрыфтам. І гэта зроблена, відадь, з-за эканоміі плошчы. У адным месцы пераблытаны радкі, а ў другім бачна, як яны наогул зняты. «Только одно письмо (январьский этот договор, во-первых, потому что ему хочется печатать и в других журналах, во-вторых, потому, что ему уже 1858 г.) начинается несколькими тёплыми дивиденда».

Відаць, калі тэкст набралі, некалькі адлітых радкоў не ўмясціліся, іх знялі (заўважым, не вельмі ўдала), але некалькі радкоў усё роўна не ўвайшло. Тады знялі і подпіс. І толькі цэпкая памяць Агурцова запомніла, каму належыць гэты артыкул. Перачытваючы тэкст, звярнула ўвагу на крытычныя меркаванні Багдановіча, на аналітычны падыход да аналізу твора, прафесійнае веданне яго, асаблівасці канчатку артыкула. Сумненняў у тым, шго артыкул належыў каму-небудзь іншаму ўжо не было.

Што б ні пісаў Багдановіч: рэцэнзіраваў збор твораў альбо рабіў агляд творчасці пісьменніка, даследаваў генеалогію аднаго верша альбо паэтычны рытм і рыфму — усюды мы сустракаем цікавы падыход да вырашэння праблемы, шмат свежых назіранняў, трапных заўваг, якія характарызуюць не толькі аўтараў, якім прысвечаны артыкулы, але і самога крытыка.