Читать «Максім Багдановіч — крытык» онлайн - страница 15

Святлана Белая

Да паэтаў, не пазбаўленых таленту, у аглядзе 1913 года Багдановіч залічыў Я. Журбу, Р. Леўчыка, К. Буйло, старога Уласа, К. Арла і некаторых іншых. Але амаль усіх папракаў, што мала працуюць над сабой. Асобна выказаў ён шкадаванне, “што ані К. Каганец, ані Цётка за ўвесь гэты час нічога не надрукавалі” (с.131).

Такім чынам, у двух аглядах М. Багдановіч ўлавіў некаторыя заканамернасці развіцця беларускага апавядання, даў цэласную карціну развіцця сучаснай бедарускай літаратуры.

М. Багдановіч прысвячае свае крытычныя артыкулы не толькі беларускім пісьменнікам, але і рускім, украінскім. Ён піша рэцэнзіі на кнігі французскіх, індыйскіх аўтараў. I ў гэтым праглядаецца інтэрнацыянальны характар яго дзейнасці. Ламаносаў, Дрожын, Гац’е, Ножын, Шаўчэнка, Лермантаў, Брусаў, Рыллеў, Адоеўскі, Тагор, Нікольскі, Марозаў − вось далёка не поўны спіс імёнаў, аб творчасці якіх гаворыць беларускі крытык.

I трэбэ адзначыць, што Багдановіч, разглядаючы іх творы, заўсёды выдзяляе гзалоўнае, звяртае ўвагу чытача як на моцныя, так і на слабыя бакі ў творчасці аўтара. Ён не бярэ толькі тое, што ляжыць на паверхні, а ўзіраецца ў глыбіню творчай спадчыны. I яшчэ: Багдановіч разглядае толькі тыя рысы, якія не заўважаліся іншымі крытыкамі. Скрупулёзнасць, з якой заўжды крытык працаваў над сваімі творамі, яскрава бачна менавіта ў артыкуле аб Лермантаве “Адзінокі”. Ён перачытаў амаль усе акадэмічныя выданні Лермантава, зрабіў вялікую выпіску лермантаўскіх эпітэтаў, параўноўваў вершы розных гадоў, шукаў тую агульную рысу, якая характарызавала ўсю творчасць і лёс паэта. І знайшоў: адзінота.

Беларускі крытык падрабязна разглядае творчасць украінскага паэта В. Самійленка. Спачатку ён малюе псіхалагічны тып творчасці, адзначае асноўныя рысы, уласцівыя гумарыстычнаму тыпу яго светапогляду. Але разважаючы аб творчасці паэта, М. Багдановіч гаворыць не аб гумарыстычнай жылцы ў яго творах, а аб цэласных паэтычных светаадносінах, названых гумарыстычнымі, дзе гумар − толькі адзін з састаўных элемантаў, адно звенне ў іх неразрыўным ланцугу. Ён даказвае чытачам, што Самійленка − дастойны вучань вялікіх майстроў.

З такой жа грунтоўнасцю М. Багдановіч разглядае і творчасць Т. Р. Шаўчэнкі. Трэба адзначыць, што і дагэтуль многія крытыкі прысвяцілі вялікаму ўкраінскаму Кабзару свае агляды, артыкулы. А вось да аналізу вершаў паэта, вобразных сродкаў, якія рабілі іх непаўторнымі, − ніхто да Багдановіча не звяртаўся. Таму артыкул М. Багдановіча “Краса і сіла” − не толькі адно з першых даследванняў асаблівасцей верша Тараса Шаўчэнкі, але і да сённяшняга дня − адно з лепшых. Яно пакуль не пераўзыдзена па глыбіні думак, арыгінальнасці назіранняў, змешчаных на такой сціслал плошчы. Тут і акрэсленне рытмічнага малюнку вершаў Кабзара, і дакладныя развагі пра яго метрыку, рыфму, алітэрацыі, асананс і многае іншае.