Читать «Кастусь Каліноўскі» онлайн - страница 19
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Кастусь. У тым, каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У тым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, слабых, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў... I яшчэ ў тым, каб
Калі мой субяседнік не трымаецца такога – я ў праве пайсці ад яго. Калі так робяць многія – тады няхай хутчэй ст авяць гільяціны на ўсіх плошчах... Такому панству – туды і дарога.
Мураўёў. Сядайце, князь... Сур’ёзна
Кастусь. Чаму небяспечна?
Мураўёў. Таму што такія людзі – дзейныя людзі. А свет непадобны на космас іхняй душы. I яны ў гардыні пачынаюць думаць, што пераробяць вялікі свет па вобразу і пад абенству свайго... малога. А адсюль – адзін крок да фронды... бунту... эшафота.
Кастусь. Вы мяркуеце?
Мураўёў. Я ведаю
Кастусь. Хто яны былі?
Мураўёў. Ну хаця б... Сяргей Мураўёў-Апостал.
Кастусь. Той, каго павесілі?
Мураўёў. Ну вядома ж не той, хто вешаў... А пайшлі б да нас?
Кастусь. Не.
Мураўёў. Чаму?
Кастусь. Вешаць дваран, як піратаў! Фу!
Мураўёў. З усіх людзей – вы першы, хто сказаў мне аб гэтым у вочы. I вы не думалі, што дзяржава – вышэйшая праўда і таму несправядліва знішчаных няма?
Кастусь. Ваша сіяцельства, вы маеце на ўвазе Хрыста?
Мураўёў. Дайце мне зірнуць у вашы вочы.
Дэ Салье. Граф!
Кастусь
Мураўёў. Сынок... Смелы... Не любіш старога... Не баішся... Першы з усіх.
Дэ Салье. Не выключаючы гасудара?
Мураўёў. Не выключаючы і яго... Смела... Люблю... Не хацеў бы я сустрэчы з табой на страшнай сцежцы.
Стоцкі. На жаль, мяне патрабуе служба, князь... Вось... Я прывёў... Нешта здарылася... Шукаюць некалькіх афіцэраў. І Цапліна шукаюць. Я спадзяюся, я вельмі спадзяюся.
Караліна. Вызвалі майго князіньку...
Кастусь. Сумуеш, бедная сястрычка. Пойдзеш, можа, у княгіні?
Караліна. Бог з ім, з княствам і з князем. Фігурай – нажніцы, розумам – сушаная траска.
Афіцэр. Цапліна не бачылі? Тэрмінова выклікае камендант.
Кастусь. Яго адправілі дамоў.
Госць. Ён набадаўся, як сорак тысяч пустэльнікаў.
Афіцэр. Ды няма яго дома.
Арсень. Значыць, не давезлі.
Афіцэр. I дома няма.
Кастусь. I дома няма? Ну, панове, тады застаецца выказаць адно меркаванне.
Госць. Якое?
Кастусь. Яго ўкралі. Ён выкрадзены.
Госць. Кім?
Кастусь. А вось тут самае шырокае поле для вашых меркаванняў: ад паўстанцаў і нячыстай сілы да спакусніц нізкага гатунку і тайнай паліцыі.