Читать «Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)» онлайн - страница 182

К Акула

Раптам праясьнела Пракопава галава. Выявiлася ўсё недаказанае й нявытлумачанае мясцовымi агiтатарамi й палiтрукамi. Вось яна, просьценькая й хiтрая пастачка: прыгон у новай хворме, з новым уласьнiкам i партыйным цiвуном.

- У нас цяперака якраз наш Косьцiк, - гэты самы, каторы абразы мне пабiў, - усiх у калхоз гонiць. Ужо па хатах лазiў з нагаворамi, сходы рабiў. Людзi ўпiраюцца, многа чаго ня ведаюць, але ўжо нядобрае пранюхалi. Ёсьць бедныя, што ў калхоз адразу пойдуць, алi такiх мала. Бальшыня надта-ж асьцярожная. Людзi думаюць, што калхоз ад iх залежыць. А як ты думаеш, што мне рабiць?

Пракоп зiрнуў брату ў вочы, быццам там ратунак таiўся.

- Знаеш што, братка мой, - пачаў Хвёдар, - калi так пайшла справа, дык раю табе йсьцi адразу. Так лягчэй будзе. Ты кажаш, што Косьцiк - басяк. Згода. Але-ж якраз на такiх савецкая ўлада аснавалася. Улiчы, што раней цi пазьней усе будуць у калгасах. Iншага выхаду няма. Тых, што супраць калгасаў, як ворагаў народа ў Сiбiр вывязуць, адкуль нiхто не вяртаецца, а калi пойдуць у калгас пазьней, дык iм будзе горш за тых, што калгас зарганiзуюць. Вядома, справа гэта твая. Але бяручы на ўвагу тое, што я табе сказаў, - улiчы, што гавару як роднаму брату й нiякай iншай душы на зямлi я не сказаў-бы гэтага, - лепш у калгас iсьцi спачатку. Напэўна ўбачыш i сам пераканаешся.

Дзьверы адчынiлiся й на парозе затрымаўся Алесь. За вокнамi ўжо шарэла.

- Гэта я во толькi з Гацяў вярнуўся й сказалi, што ў цябе госьцi, дык i зайшоўся.

- Добра зрабiў, - сказаў Пракоп. - Хацеў я цябе й тваiх адразу папрасiць, алi загаварылiся. Во мой брат Хвёдар зь сям'ёй.

Алесь знаёмiўся. Прыйшла неўзабаве й Кацярына. Гутаркi на iншыя тэмы пайшлi.

На ўзгорку Гараваткi забаўляўся з Уладзiмерам Янук. Рухавы хлапец любiў санкi. Адно гаворка нiяк не вязалася й Бахмач ня ведаў чаму. Якiмi справамi цi рэчамi цiкавiўся гэты новы сваяк? Казаў, што ўжо дзесяцiгодку скончыў.

Над Лiтоўцамi асядаў мяккi зiмовы змрок. Далёка кацiлася па далiне рэха вёскi.

Адвёзшы гасьцей ужо дзесь пасьля поўначы ў Гацi, цэлую ноч марыўся бяссоньнiцай Пракоп.

40

Сявенька выпраг каня ля гумна. Мяркаваў, што трэба будзе намазаць калёсы й зiрнуў на дзежку з мазутай. Ласкава пагладзiў каня па мордзе, сьцягнуў аброць i пусьцiў яго ў загарадку. Задаволены, што пазбыўся вупражы, конь заiржаў i пабег да кабылы, што адгукнулася з лугу, на якiм пасьвiлася з жарабём. Сявенька думаў пра Гацi, пра крамнiка Iцку, якому сяньня завёз залатую царскую пяцiрублёўку за разныя тавары. Абрыдзела ў чэргах стаяць, рознай нечысьцi пакланяцца. Разьвязаў рудую зрэбную торбу, у якой стаялi загорнутыя ў рызьзё два лiтры нафты. Зiрнуў на мяшкi з цукрам, сольлю й матар'ялам. "Вось да чаго дажыўся", - падумаў.