Читать «Закрываўленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)» онлайн - страница 110

К Акула

Юрлiвым туманам зацягнула дзяцюковы вочы. З салодкай сьведамасьцi, што некалi недаступная дзяўчына цяпер поўнасьцю ягоная, думка раптоўна таўханула ў зусiм iншы бок. Вось пад нагамi вывадак. Цюцелька ў цюцельку парабок Вася. Значыцца стары кулак-ханжа навет i ў пасьцелi ня змог... Косьцiкава каляровае ўяўленьне рэзкiмi штрыхамi намалявала недаступную яму калiсьцi ластавачку-мару ў абдымках нямоглага й крэкчучага Сявенькi. Стары, недалужны клоп на красцы прыгожай. А Васiль парабок, на помач яму... Нешта кальнула Косьцiку пад грудзьмi. А жанчына вось аж дрыжыць ад жаданьня, ёй адно давай ды давай... I за што так жыцьцё згнаiла? За зямлю? Дзе тая зямля цяперака? I чаму-ж яна, - чыстая, прыгожая, жыцьця поўная, - яму першаму не трапiла? Яму - народнаму гэрою, за лепшае шчасьце змагару... Належала-б так. Сьцiснулiся вусны.

- Гэта за тое, што зямлю маюць, дык на Сiбiр iх? - пыталася Марыля. Дык што-ж, зямлi мець няможна? Учорака-ж сам, мусiць, людзям зямлю раздаваў.

"Сама мяне вядзець", - думаў Косьцiк. - "Трэба памалу, намёкамi, страху нагнаць, паволi ўсю гэну гордасьць стаптаць. Каб на каленях памiлаваньня прасiла... во як!"

- Гэта чый? Васiлёў? - спытаў рэзкiм тонам.

Згадка пра Сiбiр напалохала Марылю й яна не адразу на новую хвалю пераключылася.

- Як Васiлёў? Мой! - адказала цьвёрда. Яна падбегла, узяла сынка-пястунка на рукi, моцна прыгарнула да грудзей, села на лаве пры стале й гладзiла Валодзькавы мяккiя валосы.

- Васiль, увесь чысьценька Васiль! - бязьлiтасна гнаў у Марылiну гордасьць балючы цьвек Сабакевiч. Ён падыйшоў да жанчыны, схапiў яе за плячо. - Што-ж, стары клоп дажа дзiця спэцкаць нi сумеў, га? Збоку мусiла шукаць, сучка ты?

У шэрых вачох зазьзялi маланкi. Нiколi ня бачыла iх такiмi Марыля. Гэты чалавек мог лёгка замардаваць. Зь iм няма жартаў. Косьцiк крутнуўся, адыйшоўся, роўнымi крокамi мерыў ушыр i ўздоўж камору. У хаце было цiха, адно паскрыпвалi Косьцiкавы боцiкi. Ён зiрнуў на Марылю й на сына, затрымаўся на вянках прыгожай, адборнай цыбулi пад стольлю, на шастку сьвежых каўбас. Мiльганула думка, што "стары клоп" ужо парсюка закалоць, каўбас нарабiць парупiўся.

- Косьцiк, чаго ты зь мяне зьдзекуешся? Якая я табе сучка?

У голасе гэным чуваць была яшчэ гордасьць, хоць ужо не такая пышная, як раней.

- Я над табой ня зьдзекуюся, Марыля, - палагаднеў Сабакевiч. - Я толька стаўлю точкi над "i". Панiмаеш?

- Не. Якiя гэта такiя точкi?

- Ну от возьмiм цябе. Паглядзiм, што ты была раней i што сiчас... Дзеўка ты была - кроў з малаком: харошая, красiвая, ну i гордая, жардзiнай носа не дастаць. I я-ж цябе любiў, сама знаеш. Ды i цi толька я адзiн... Ну а ты што? Цi гэта ты каб на чалавека глядзела, як замуж iсьцi? Га? Да нет, адкудава там... Зямля табе, во што! Нi чалавек табе быў важны, но толька штоб зiмля была. Так iлi нет?

- А што-ж, муж мой чалавек кепскi? - трымалася Марыля.

- Цьфу на цябе! - крыкнуў Сабакевiч. - Ты гэта што, баранiць яшчо яго будзiш? Можа ён табе й даў тое багацтва, каторага хацела. Алi што, гэта ўсё? Можа скажаш мне, што ём i ў пасьцелi працавiты, га? А табе-ж толька давай да давай! Што, не?