Читать «Вяроўка (на белорусском языке)» онлайн - страница 5

Мопассан Ги Де

- Усе гэтыя ашуканцы так выкручваюцца, - казалi ў яго за спiнай.

Ён гэта адчуваў, нерваваўся i нясiлеў ад марных намаганняў.

Стары чаўрэў на вачах.

Каб пацешыцца, жартаўнiкi прасiлi яго цяпер расказваць "пра вяровачку", як просяць салдата расказаць пра бiтву, у якой ён удзельнiчаў. Яго ўжо кволыя душэўныя сiлы слабелi.

У канцы снежня дзядзька Ашкорн злёг. Ён памёр першымi днямi студзеня. I ў перадсмяротным трызненнi, нiбы ўсё яшчэ стараючыся давесцi сваю невiнаватасць, ён паўтараў:

- Вяровачка... вяровачка... вось, глядзiце, вось яна, пане мэр.