Читать «Вам слова, Джон Ячмень!» онлайн - страница 5
Роберт Бёрнс
ЗАКЛІК БРУСА ДА ШАТЛАНДЦАЎ
Вы, бясстрашныя мужчыны,Што з Уолесам айчынуБаранілі чын па чыну I мяне віталі,—Знайце! Меч брытанскай змовыЎзняты зноў, і мы гатовыБой прыняць, каб іх падковыКрай наш не тапталі.Нашы сёлы, нашы нівыВораг люты і пыхлівы,Вераломны Эдвард хцівы,Заняволіць можа.Час настаў! За агароджайМужна стрэнем стан варожыI ў баі — ці пераможам,Ці галовы зложым!Той, хто з бітвы можа збегчыI рабом на плаху легчы,Хай пры печы грэе плечыI не ганьбіць строю.Хай жа стануць у страіТыя, што ў цяжкім баіБудуць біцца за траіх З мужнасцю герояў!За спакой далін шатландскіх,За жніво ў палях сялянскіх,За пітво ў харомах панскіхДружнымі радаміБурным рушымся прыбоемНа захопнікаў і з боемАбаронім ад разбоюВолю нашу самі!
ГОРСКІ ХЛОПЕЦ
Хлопец скроены як след, Нібы вытачаны З дубу.На плячы — клятчасты плед.Пройдзе — глянуць люба.Шапка-брыль, з-пад шапкі чуб. Слаўны хлопец, Статны хлопец,Ён аб здрадзе і не чуў,Мужны горскі хлопец.Чуеш, даль пяе трубой?.. Што ж,— бывай, Мая дзяўчына!Кліча нас труба на бой,Кліча нас айчына.Зброі звон і звон падкоў... Юнакі — ў паходБараніць ад чужакоў Волю і народ!Не бывала, каб сычыЗасланілі сонца,I брытанскія мячыНе спужаюць горца.Стрэнеш карнікаў — карай, Слаўны хлопец, Статны хлопец,I праслаў шатландскі край,Слаўны горскі хлопец!
МАКФЕРСАН ПЕРАД ПАКАРАННЕМ СМЕРЦЮ
Ён развітаўся З кратамі — Сваё перацярпеў I раптам перад катамі, Танцуючы, запеў:Бывайце, турмы караля,Дзе ўсе сябры мае!Сягоння вітая пятляМне шыю абвіе.На ратным полі быў не разЯ ў смерці на віду.I зараз у смяротны часЯ духам не ўпаду.Калі б не гэты груз акоўДы меч мне — сведкам бог,—То й дзесяць вашых смельчакоўЯ ў схватцы б перамог.Я вернасць краю апраўдаўАдвагай у баях,Але прадажнік нас прадаў —I прыйдзе смерць мая.Журба, а не жывёльны страх,Душу мне скалане,Што некаму ў маіх гарахАдпомсціць за мяне.Бывай, мой край! Не забывай,Што мне ў чужыне прэць.Трус толькі той, хто рвецца ў бой,А смерць баіцца стрэць. Так весела, Пад перастук Штыблета аб штыблет, Сын з роду Ферсанаў, Дзяцюк, Пакінуў гэты свет.