Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 235

К Акула

Янук зiрнуў на гаспадара, якi хутка сёрба-ў булён, быццам Антось не пра яго гаварыў. Дык вось яно. Гэты чалавек, мусiць, з той вярхушкi, ад якое, магчыма будзе й Янукова будучыня залежыць.

- Прашу, бярыце што на стале, а я буду гаварыць, - адазваўся гаспадар. - Часу ў нас мала, а сказаць трэба многа. У нас ёсьць дзьве перашкоды: недахоп часу й пiсаных матар'ялаў. Першая гэта з прычыны, што я ня мог запрасiць вас на вечар. Масу людзей мушу сяньня бачыць, таму вас задумаў палагодзiць цяпер. А матар'ялаў з кансьпiратыўных мяркаваньняў мы амаль ня друкуем. Гэтак бясьпечней. Перш дазвольце спытацца вас, Янук Бахмач, як цiкавiў вас кангрэс?

- Цiкавiць то надта цiкавiць, - адразу адказаў Янук. - Для мяне, маладога, разумееце, гонар там быць. Але мне здаецца, што лепш-бы гаварылi пра iншае. Хаця на кангрэсе цi выпадае...

- Пра што гэта? - цiкавасьцю зазьзялi блакiтныя Князёвы вочы.

- Пра тое, як змагацца будзем. Плянаваць, сiлы гуртаваць, - адказаў Янук.

- Чуеш, пра што ён думаiць? - сказаў Князю Дзяркач. - Казаў-жа табе што гэта за падлётак.

- Думае правiльна. Але-ж на кангрэсе пра гэта няма як.

- А што вы пра кангрэс думаеце? - спытаў гаспадара Янук.

- Лухта, - махнуў Князь рукой, - але яна патрэбная. Безь яе анiяк, анiкуды. А гэта, што вы сказалi, то правiльна. Вось мы таму й сустрэлiся. Слухайце вельмi ўважна, бо я буду гаварыць зусiм коратка й ня буду паўтарацца.

Янук i Антось уважна прыглядалiся гаспадару.

- На фроньце суцэльны прарыў. Немцы адступаюць. З тых вестак, якiя мы маем, выглядае, што бальшавiцкiя афэнзыва набiрае iмпэту й Немцы могуць пакацiцца зь Беларусi вельмi хутка. Не далей, як за тыдзень, наша сталiца можа быць у маскальскiх руках.

Гаспадар спынiўся быццам для таго, каб лiтоўскiя дзяцюкi поўнасьцю ўсьведамiлi важнасьць сказанага.

- Таму мы з бээнпэ пастанавiлi раiць усiм нашым людзям яшчэ сяньня, каб найскарэй разьяжджалiся й станавiлiся на свае месцы, каб нiхто не завяз па дарозе. Разумееце? Мы можам памыляцца, але трэба прадбачыць найгоршае. Таму раю i вам выяжджаць сяньня вечарам. На чыгунках цяпер будзе цесна, але ты, Антось, чалавек ваенны, будзеш ведаць, што рабiць.

- Ага, вядома.

- Прадставiм сабе, што вы прыехалi ў свае родныя Гацi, а тут заўтра-ж iх занiмаюць Маскалi. Што канкрэтна вы будзеце рабiць? - зiрнуў на Антося Князь.

- Баранiцца? Хiба-ж не...

- Ды не. Дык што?

- Вывесьцi людзей i зброю ў лес, - адказаў Антось.

- Я-бы сказаў больш агульна, - заўважыў Князь. - Трэба расставiць людзей па сваiх мясцох, перадусiм нам добра ведамых i правераных людзей, даць iм iнструкцыi, парады. Так, цi не?

- Хiба-ж так...

- Ня ўсе ў лес пойдуць. Нашы сiлы, паколькi гэта магчыма, мусяць забясьпечыць сабе як найбольш выгадных пазыцыяў. Значыцца, трэба людзей i ў мястэчку пакiнуць. Але не забывайцеся пра адно, самае галоўнае.

- А што?

- А тое, што бальшавiкi, паколькi нам ведама, усiх мужчын, ад дзяцей аж да старых, як мятлой падмятаюць. Даёш Бярлiн! Разумееце? Усiх у войска. Каму дадуць стрэльбу, а каму не, але забудзьцеся як звалi. Дык з гэтага вынiкае...