Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 157

К Акула

- Можа зьмянiлiся? Я iм ня веру, - адказаў Антось.

- Ведаеш, Антось, ня ўсе Палякi сволачы дый ня ўсе нашы - ангелы.

- Ды не, але бальшыня Палякаў якраз i ёсьцiка сволачы й бандзiты. А нашыя? Сам ведаеш, свая кашуля блiжэй цела.

- Ня ведаю як табе вытлумачыць, - пасьля хвiлiны роздуму пачаў Падгайскi. - Можа лепi прыпомнiць, - ты-ж, пэўня, чуў... ды чаму-ж ня чуў? Усе чулi, - прыпомнiць, што ў трыццаць дзявятым, як развалiлася Польшча, рабiлася на Ўкраiне, значыцца ў Галiччыне й на Валынi. Страшна, як расказваюць. Украiнцы рэзалi "ляхiў" без разбору. Пасьля дабралiся й да сваiх сем'яў, мяшаных значыцца. Мацi - Украiнка, а бацькка - Паляк, цi наадварот. От i пашло. Муж рэзаў жонку, цi жонка мужа. I дзетак нi шкадавалi. Ведаеш, народ проста да абсурду скацiўся, зусiм розум страцiў. А цяпер прыгадай сабе, глянь навокал нас: колькi ў нас сем'яў мяшаных? Мясцамi мы вельмi з Палякамi зьлiўшыся, ды яшчо ў нас вялiкая цемната: рэлiгiю лiчаць нацыянальнасьцяй, значыцца каталiкоў - Палякамi, праваслаўных Расейцамi, а рэшта хто? Мы, Беларусы, - гэта тутэйшыя. Ды што было-б, калi-б мы, як Украiнцы, разьню зрабiлi? Бойся Бога, што было-б... Калi-б у цябе была жонка Полька й за польскiх часоў выгадавала дзяцей палякамi, дык што-б ты рабiў, рэзаў-бы iх?

- Ну ты ўжо занадта...

- Ды не, нi занадта. Хачу iлюстраваць табе, як на Ўкраiне было. Людзi саўсiм з глузду зьехалi. Ты ведаеш, чаму нам трэба з камунiзмам змагацца й чаму зь Немцамi нам не падарозе?

- Бо камунiсты прынесьлi нам прыгон калгасны, а Немцы хочуць нас усiх выкаранiць, каб пасьля самiм тут загнязьдзiцца.

- Праўда твая, ды ня ўся. Гэта толькi вынiкi iхных палiтычных таталiтарных сыстэмаў. I камунiзм i нямецкi фашызм - абое рабое. Партыя, дзяржава, дыктатура - гэта ўсё, а чалавек у iх ноль. Ён нi маiць голасу й права, а толькi тыя маюць, каторыя да ўлады дабяруцца. А чалавек маiць душу й сэрца i каб ён разьвiваўся, каб дабро рабiў, мусiць быць вольным. Гэта ведама думаючым людзям ад пачатку сьвету. Каб трымаць нявольнiкаў у послуху, тыя басякi, што ўладу маюць, мусяць ужываць сiлу. Галоўная зброя таталiтарнага рэжыму супраць людзей, яму падпарадкаваных, ёсьць суцэльная, значыцца груповая адказнасьць. За мужа адказваiць жонка й наадварот, за бацькоў адказваюць дзецi, навет сусед за суседа. А рэлiгiя наша хрысьцiянская вучыць, што кажны за свае грахi мае адказваць. Кумекаеш? А цяпер паглядзi што робiцца. У Менску за забойства аднаго Немца робяць аблаву й расстрэльваюць па сто саўсiм нявiнных людзей. Бальшавiкi за грахi - гэта значыцца за грахi ў iхным антычалавечым паняцьцi, - аднаго чалавека высылалi на Сiбiр цэлыя сем'i. Гiтлерава сыстэма такая самая, як i Сталiнава. А цi-ж тая думка, якой кiравалiся Ўкраiнцы, выразаючы нявiнных нi ў чым Палякаў, гэта ня тое самае? Чаму ў паняцьцi тых разьнiкоў нейкае польскае дзiця цi жанчына на Валынi была вiнавата за грахi быўшай польскай дзяржавы? Я-ж кажу, нi дай Ты, Божа, каб мы рабiлi тое, што зрабiлi Ўкраiнцы. Нашае заданьне, каб выйсьцi з гэтае вайны ня толькi з найменшымi стратамi, але каб i захаваць сваю душу, каб ня зьдзiчэць, не асьлепнуць. Бо калi-б мы прынялi аснову суцэльнае адказнасьцi, - найбольш нялюдзкае й д'ябальскае, што ў камунiзьме й фашызьме, - дык якi тады з нас народ? Навошта тады змагацца за волю, калi мы самi адкiнем сваё найлепшае, беларускае, на чым наш народ базаваў сваё жыцьцё тысячу гадоў: глыбокую веру ў Бога, любоў да волi, iндывiдуальная адказнасьць i iнiцыятыву, любоў да блiжняга, помач слабейшым i гэтак далей? Мы-ж тады былi-б няздольныя да сапраўднае волi, бо самi сябе паняволiлi-б гэтым антычалавечым дзiкунствам. Кумекаеш?