Читать «Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)» онлайн - страница 145

К Акула

- Прабач, я ненаўмысна, - зачырванеўся Янук. У напаўзмрочным калiдоры, - вайной не хапала электрычных лямпачак, - ён разглядаў зусiм зблiзку, проста ўпрытык стоячы, дзяўчыну, якой так даўно любаваўся з адлегласьцi. Румяны тварык, ледзь прыадчыненыя ружовыя вусны, сiняя, з воўны вязаная, шапачка на галаве, шэры, добрай якасьцi цёплы свэтар, а карыя вочы зь нейкiм капрызам разглядалi юнака. Дзяўчына цёрла нос.

- Прабач. Я моцна стукнуў цябе? - нясьмела спытаў Янук. - Я ненанўмысна.

- Нiчога, - сказала Янiна i ўсьмiхнулася. - Я бегла ў клясу, нечага забылася.

Янук гаварыў пабеларуску, а Рандуўна папольску. Ён ужо меў пакiнуць яе, калi тая раптам спытала:

- Скажы ты мне, хлопча, чаго ты так часта свае вялiкiя сiнiя вочы ўтаропiш у мяне так, што, здаецца, гэтымi вачмi хацеў-бы мяне зьесьцi?

Паблажлiвы тон, капрызна скрыўленыя вусны. Янук уськiпеў.

- А што-ж, на цябе паглядзець нельга, цаца такая?! Усе хлопцы на дзяўчат глядзяць, - адказаў шорстка.

Цяпер адно ўсьведамiў, што ад дзяўчыны нясло лёганькiм, ледзь прыметным запахам пэрфумаў. Ейная блiзасьць, - яна не зрабiла найменшага намаганьня, каб хоць на крок адыйсьцiся, - бянтэжыла хлопца. Быццам сьведамая свайго чару на Янука, карымi, - здаецца, цi ня зьдзеквалiся яны? - вачмi пiльна й цiкава ўглядалася ў Бахмача. Гэтак, здавалася хлопцу, магла зводзiць мужчыну цi адна какетка, сьведамая сваей прыгажосьцi, пра якiх чытаў у ваповесьцях.

- Паглядзець i што? Ацанiць? - спытала.

- Можа, - адказаў Янук. Ён адыйшоўся на крок назад, але Янiна, як на дзiва, зноў прыблiзiлася да яго.

- Ну i якую цану даў ты мне?

Гэтага юнак зусiм не чакаў. Ён бянтэжыўся. Дзяўчынiна блiзкасьць кружыла галаву, не дазваляла ясна думаць.

- Ты... прыгожая, - адказаў.

- Ага, бачыш, - усьмiхнулася Янiна, - усё-ж ты шчыры хлопец. Значыцца, я прыгожая, кажаш...

Яна грацыйна павярнулася, прыперлася плячмi да сьцяны й задаволеная, пазiрала на юнака.

- А калi я прыгожая, калi табе падабаюся, дык чаму ты мяне iгнаруеш, заўсёды так холадна да мяне адносiшся? Я-ж цэлы час бачу, што вачмi мяне зьеў-бы...

Янукова сэрца прыскорыла тэмпа. Яна стаяла ўпрытык, сваiм сьпеўным альтам гаварыла пра тое, на што яму нязручна было адказваць. Нарадзiлася думка, што вось тут, у пустым калiдоры, прыгарнуць-бы яе моцна ды паспрабаваць солад ейных вуснаў. Што-б яна зрабiла? Цi прыльгнула-б да яго, цi адштурхнула? Ясна, - гэта Янук усьведамiў ужо куды раней, - гарадзкiя дзяўчаты былi сьмялейшыя, не такiя сьцiплыя, як вясковыя, каля якiх дагэтуль ацiраўся. А гэта вось цнотка можа яшчэ iншых апярэдзiла.

- Многа хлопцаў на цябе паглядае, за табой бегае, - адказаў.

Дзяўчына ўсьмiнулася спакусьлiвай, задаволенай усьмешкай.

- Так табе здаецца? А ты?

- Я не магу. Ня зводзь.

Але Янiна не здавалася.

- Не магу, цi не хачу? Як то так? Чаму?

Янук спасьцярог, што ўпiкнуў дзявочы эгаiзм. Калi Янiне ўсе хлопцы данiну складалi, калi ёй здавалася, што магла адно галавой кiўнуць, пальцам паварушыць i кажны за ёй пабяжыць, дык як-жа так, што вось нейкi новы "мужык", прыгожы паглядам. што паводзiнамi дэманстраваў сваю беларускую годнасьць, мог яе iгнараваць? Недзе ўнутры тачыў яе чарвячок уквеленай самалюбнасьцi. Iншых магла адштурхоўваць з высока паднятай, сьведамай сваей прыгажосьцi, гордай галавой, а гэты вось, хоць i вачмi яе зьядаў, як казала, трымаўся воддаль.