Читать «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» онлайн - страница 6

Генрих Белль

Яна пакiнула на пiсьмовым стале чырвоную картку, што стала прычынай першай грубасцi з шэфавага боку. Як гэта было прозвiшча таго пана, якi каля дзесяцi прыйшоў у бюро i сказаў, што яму трэба бачыць Фэмеля ў вельмi, вельмi пiльнай справе? Ён быў высокi, меў светлаватыя валасы i трохi пачырванелы твар, ад яго iшоў пах самых дарагiх рэстарацыйных далiкатэсаў, а надчвычайна высокая якасць гарнiтура адчувалася проста носам; уладарнасць, годнасць, прыцягальнасць моцнага спалучалiся ў iм гэткiм чынам, што яму немагчыма было ў чым-небудзь адмовiць; тытул, якi госць з усмешкай прамармытаў, меў нешта агульнае з мiнiстрам - мiнiстэрскi радца, кiраўнiк спраў цi намеснiк мiнiстра; калi ж яна рашуча была адмовiлася гаварыць пра шэфава месца побыту, ён нечакана пайшоў проста на штурм, спытаўшыся адразу: "Ну, цудоўная паненка, скажыце мне тады, калi ласка, дзе яго можна знайсцi", i яна... здрадзiла, сама не ведаючы, як гэта магло здарыцца, бо таямнiцу, што так прыцягвала яе цiкаўнасць, яна хавала глыбока на дне сваёй свядомасцi: "Гатэль "Прынц Генрых". Тут госць прамармытаў нешта наконт "былога школьнага таварыша", штосьцi пра "пiльную, вельмi, вельмi пiльную справу", пра "iнтарэсы абароны", пра зброю; а пасля таго як ён пайшоў, у прыёмнай застаўся пах дыму ад цыгары, да якога гадзiну пазней з захапленнем прынюхваўся Фэмелеў бацька.

- Божа ж мой, божа, якi гэта, вiдаць, быў гатунак!

Стары Фэмель абнюхаў сцены, амаль даткнуўся носам да стала, потым насунуў на галаву капялюш. Праз некалькi хвiлiн ён вярнуўся разам з кiраўнiком тытунёвай крамы, у якой вось ужо пяцьдзесят год ён купляў цыгары; яны абодва стаялi якую хвiлiну ў дзвярах, уцягваючы носам паветра; пасля хадзiлi ўзад i ўперад па пакоi, нiбы патрывожаныя сабакi; крамнiк залез пад стол, дзе вiдавочна вiсела яшчэ цэлая хмара дыму; нарэшце ён падняўся, абцёр адна аб адну рукi, пераможна ўсмiхнуўся i сказаў:

- Ну, пане радца, гэта былi "Партагас-Эмiнэнтэс".

- I Вы б маглi знайсцi такiя мне?

- Вядома ж, у мяне на складзе яны ёсць.

- Гора Вам, калi ў iх будзе iншы пах, чым той, што я тут сёння ўнюхаў.

Крамнiк яшчэ раз прынюхаўся i сказаў:

- "Партагас-Эмiнэнтэс". Даю галаву на адсячэнне, калi памыляюся, пане радца. Чатыры маркi за штуку - колькi Вы жадаеце?