Читать «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба (повесть)» онлайн - страница 116

Ольга Михайловна Ипатова

3

Вогнік — чырвоныя плямы, якія, як лічылася, ускокваюць на твары чалавека, які нечым абразіў агонь.

4

І сёньня на сьцяне гэтага храму ёсьць надпіс: «Православная церковь сия есть первая каменная Христианская Святыня в Вильне. Она сооружена на месте языческого капища идола Рагутиса в 1345 г. супругою великого князя Литовско-Русского Ольгерда Марией Ярославною, княжною Витебскою и посьвящён св. великомученице Параскеве, наречённой Пятницей».

5

Захоплены ў 1204 годзе ўдзельнікамі вызваленьня Труны Гасподняй, заходнімі рыцарамі, Царгорад быў у 1262 годзе адваяваны назад Міхаілам Палеолагам.

6

Улахерна — самая вядомая царква ў Канстанцінопалі, ад якой перайшло ў славянскія землі сьвята Пакрову Багародзіцы.

7

Мудра (санскр.) — па-асабліваму сплеценыя пальцы, у выніку якіх энергія ідзе ў пэўныя органы і лечыць іх. Часам складзеныя ў мудру пальцы можна бачыць на старадаўніх абразах.

8

Понцкае, альбо Рускае, як называюць яго летапісы — гэта Чорнае мора.

9

Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што назва горада Сураж (у Віцебскай і Гродзенскай вобласьці ёсьць такія ж назвы, а таксама і Суражская нізіна паміж Гарадоцкім і Віцебскім ўзвышшамі) паходзіць ад імя арыйскага бога сонца — Сур’я.

10

Цынобра — кінавар.

11

Севастамі называлі візантыйскіх імператараў.

12

Севаст (імператар) Канстанцін у VІ ст. заснаваў Канстанцінопаль на месцы былога пасёлка Візантый.

13

Шэлег — самая дробная манета ў ВКЛ. 60 шэлегаў складаюць грош.

14

Трасца — род ліхаманкі. Трасца — адна з міфічных сясьцёр, што наганялі на чалавека хваробу.

15

Сьцяць горлам — у значэньні пакараць, як пра тое сказана ў Статуце ВКЛ.

16

Пагоня — ваенны паход уздагон за нападнікамі, які аб’яўляўся ва ўсім Княстве.

17

Літоўскага бога Медзіна ўзгадваюць беларускія летапісы.

18

Літоўска-Наваградская праваслаўная метраполія была заснаваная ў 1317 г. у Наваградку.

19

Падкуртачыць — ашукаць, пазьдзеквацца.

20

Купала, як лічаць некаторыя дасьледчыкі, паходзіць ад Гопала — індыйскага Бога-пастуха, які гуляе ў гульні с апсарамі, нябеснымі пастушкамі.

21

Ашвіны — нябесныя браты-блізьняты, даслоўна з санскрыту азначае «дзеці кабылы». Валодалі лекавымі таямніцамі, пераляталі па паветры на калясніцы. У Беларусі ім пад імем Асьвінаў пакланяліся яшчэ ў пачатку ХІХ ст.

22

Паляндра — адно з назоваў багіні сьмерці. У гаворках выкарыстоўвалася як зьняважлівае азначэньне асобы.

23

Легчы ў дубовую калоду — памерці.

24

Корд — кароткі меч.

25

Крацір — многакутны кубак.

26

У 60-х гадах ХХ ст. шведскі вучоны Ганс Джэні з дапамогай генератара гукавых хістаньняў даказаў, што ў аснове матэрыі ляжаць гукавыя хвалі.

27

Ахрап’е — рэшткі зяленіва, што ідзе на корм жывёле.

28

Варцобы — шахматы.

29

Сварга (санскрыт) — месца нябеснага супакаеньня. Адсюль, на думку некаторых дасьледчыкаў, паходзіць Сварог, гэтак жа як імя Шварна — ад Сваруна.