Читать ««Калі закваскі няма, нічога не створыш»» онлайн - страница 4
Валентин Сергеевич Маслюков
— Так, і ён зроблены вельмі добрасумленна. У стваральнікаў атрымліваецца перадаць патрэбную атмасферу, настрой. На мой погляд.
— Гэта бясспрэчна. Але я паглядзеў апошні сезон: гэта ўсё ўжо было. Яны ходзяць па адным i тым жа. Ужо даўно было зразумела, што да чаго прыйшло i як трэба рабіць развязку, а яны ўсё працягваюць, працягваюць i працягваюць — чыстая камерцыя.
Калі б гэты свет застаўся на ўзроўні першай, другой кнігі, без паўтораў i расцяжэння, тады б «Песня лёду i полымя» існавала як Літаратура ў будучыні. А так застанецца кінафактам. Усё роўна пісьменнік — вельмі таленавіты чалавек. Гэта велізарная праца, якая ў мяне выклікае павагу.
— Мяне як чытача палохаюць велічэзныя паліцы адной i той жа серыі. Палохае аб'ём. Гэтыя цыклы чытаюцца па меры выхаду лёгка, а калі яны скончаны i манументальна стаяць у бібліятэцы або ў кнігарні, дакранацца да іх няма ніякага жадання. У большасці выпадкаў.
— Палохае не аб'ём. Аб'ём эпапеі «Вайна і мір» нікога не палохае. Аб'ём «Жана Крыстофа» нікога не палохае. Аб'ём «Ціхага Дона» нікога не палохае. А палохае тое, што ведаеш: там слабы тэкст, спачатку добры, а потым слабы. Можна і паўтарацца, але рабіць гэта з высокай якасцю. Толькі, як правіла, паўтор — гэта тое ж самае, толькі горш.
— I напрыканцы: ці складана быць пісьменнікам? Хоць вы ўжо, здаецца, i адказалі...
— Якія б ні былі веды, пісьменнік не можа нічога напісаць з таго, што ён сам не разумее і не адчувае ў сабе. Вось, як Дастаеўскі — ён разумее кожнага: ён і атэіст, і той, хто верыць. Калі б ён быў толькі вернікам, ён бы ніколі не напісаў гэтую кнігу, «Злачынства і пакаранне». Аён быўадначасова вернікам і атэістам, разумееце? Ён насяліў твор рознымі людзьмі. I кожны з іх — Дастаеўскі. Яго закваска. Калі гэтай закваскі няма, нічога не створыш.