Читать «Эрыніі» онлайн - страница 27

Юры Станкевіч

«Ад цябе так добра пахне, — рашуча і напорыста перайшла яна на „ты“. — У мяне не так і шмат было белых мужчын. Яны такія гладкія, і ты такі ж. І ў цябе ніводнага „тату“. А мой муж-нябожчык быў увесь зарослы шчэццю. Стары, сівы. Шкада яго, але хіба я павінна ўсё астатняе жыццё жыць пустэльніцай?»

Рука яе рашуча расшпіліла дзягу на яго поясе і слізганула ніжэй.

«Пакаёўка мне ўсё расказала. Але ж хіба я горш за яе?»

Слядак выявіў у сябе непазбежную эрэкцыю.

«Сапраўды, сцерва», — падумаў ён.

«О-о, які ты файны мужчына, — мармытала між тым Зара, — зараз мы з табой пойдзем у душавую, ты ж не супраць прыняць гарачы душ?»

…Прыбытковы завод па вытворчасці спірту, які яму ўсё ж дазволілі агледзець, папярэдне адабраўшы надалоннік, каб не здымаў (гадзіны праз паўтары ўсцешаная пасля душу Зара злітасцівілася на гэты конт), уяўляў сабой некалькі будынкаў, большасць з якіх змяшчала непасрэдна састарэлае, прымітыўнае абсталяванне па перагонцы сыравіны, якую дастаўлялі з наваколля. Астатнія былі жылымі баракамі, у якіх утрымліваліся рабочыя, у пераважнай большасці нашчадкі мясцовага белага насельніцтва. Слядак і раней бачыў падобныя выхаваўча-працоўныя прадпрыемствы, распаўсюджаныя ў час цяперашняга безуладдзя. Спальны барак з нарамі, барак для ўжывання ежы, выграбная яма з нечыстотамі, медпункт, пункт побытавага самаабслугоўвання, цырульня, секспункт з некалькімі прастытуткамі, якія кругласутачна абслугоўвалі тых, хто не меў заўваг на вытворчасці. Уся тэрыторыя была за калючым дротам з некалькімі вышкамі, на якіх дзень і ноч стаялі «вертухаі» і «папугаі» — так называлі на перанятым ад блатных мясцовым слэнгу ахоўнікаў. Наглядчыкі — усе цемнаскурыя — былі ўзброеныя бейсбольнымі бітамі, якія адразу пускалі ў ход, хоць па мясцовых паняццях толькі педэрастаў б’юць нечым акрамя рук і ног. Зрэшты, з гэтым звыкліся.

Прастытуткі — усе белыя, маладыя, акальцаваныя і яшчэ не зношаныя — займаліся сваёй справай амаль у адкрытую, часта іх са смехам падбадзёрвалі тыя ж наглядчыкі. Слядак ведаў, што іх доля яшчэ не самая горшая, бо лёс тых, каго адпраўлялі за межы Паселішча, напрыклад, у кітайскія вёскі, па якіх няшчасных вазілі ў бамбукавых клетках, сапраўды быў жахлівы.

Праз нейкі час Слядак ужо ішоў назад да свайго часовага прытулку. Цяпер, вяртаючыся ад Зары, ён быў не вельмі задаволены сабой, але ж, меркаваў ён, ёсць сітуацыі, у якіх мужчыны не ў стане кантраляваць сябе і адказваць за наступствы. Зара паводзіла сябе ў ложку цалкам як німфаманка. Ён хутка з’едзе адсюль, а пра завод пісьмова паведаміць у крымінальнае ўпраўленне, хоць такія заводы, як ён ведаў, існавалі ў межах амаль кожнага сельскагаспадарчага кластэра. Гектар ведае пра гэта? Ведае і не толькі пра такое, меркаваў ён. І наўрад ці здзівіцца яго аповеду. А сам ён хутка з’едзе адсюль. Вось толькі сплавае на востраў.

Крэз, як і раней, сядзеў на пні. Ля яго ног стаяла пачатая бутэлька таннага віна.

«Вы, пэўна, ад Зары? — спытаў ён і прапанаваў: — Не хочаце глынуць?»

«Не, — адмовіўся Слядак, — у мяне заўтра напружаны дзень».