Читать «Доўгi пакой (на белорусском языке)» онлайн - страница 12

Эдвард Хотч

- Уся гэта справа вельмi складаная, - прабурчаў камiсар.

- Мая былая жонка была складаная жанчына. I не забывайце, у яе было пятнаццаць год на тое, каб распрацаваць гэты план.

- Пракруцiце яго яшчэ раз, - сказаў прадстаўнiк пракурора.

Леапольд уздыхнуў i пачаў расказваць:

- Рэвальвер, з якога яе забiлi, мне не належаў. Той жа рэвальвер, якi я выцягнуў з кабуры пасля таго, як прагучаў стрэл, i якi Флетчэр узяў з маiх рук, быў падсунуты мне перад гэтым.

- Якiм чынам?

- Я дайду да гэтага. Ключавая роля ва ўсiм гэтым належыць, безумоўна, Монiцы. Яна настолькi ненавiдзела мяне, што яе звар'яцелы розум спланаваў уласнае забойства з адзiнай мэтай адпомсцiць мне. Яна задумала ўсю справу такiм чынам, быццам нiхто iншы, акрамя мяне, не мог забiць яе.

- Толькi вар'ятка магла быць здольнай на такую рэч, - запярэчыў прадстаўнiк пракурора.

- Баюся, што яна i была вар'ятка, звар'яцела ад жадання помсты. Яна распрацавала ўвесь план на другую палову дня вяселля, але я ўпэўнены, у яе быў запасны варыянт на той выпадак, калi б я не прыйшоў на прыём. Ёй патрэбна было мноства сведак.

- Раскажыце iм, як яна зрабiла так, што ў яе трапiла куля, - папрасiў Флетчэр.

- Ну, што ж, для мяне гэта аказалася самай складанай часткай. Я сапраўды быў сведкам, як у яе стрэлiлi проста на маiх вачах. Бачыў, як у яе трапiла куля, як палiлася кроў. Так, мы былi з ёй толькi ўдваiх у замкнёным пакоi. У iм не было дзе схавацца, нiводнай шчылiны, праз якую чалавек цi нават якое-небудзь механiчнае прыстасаванне маглi б выпусцiць кулю. Вам, панове, вiдавочна, што вiнаватым павiнен быць я, асаблiва калi ўлiчыць, што куля была выпушчана з рэвальвера, якi быў у маёй кабуры.

Але я звярнуўся да ўсяго гэтага з iншага пункту гледжання - пасля таго як Флетчэр прымусiў мяне звярнуцца да гэтага наогул! Я ведаў, што не забiваў яе, i так як нiхто iншы не мог гэта зрабiць фiзiчна, я ведаў, што гэтага не рабiў нiхто! Калi Монiка была забiта куляй 38-га калiбру, у яе, вiдаць, выстралiлi з рэвальвера пасля таго, як цела вынеслi з таго замкнёнага пакоя. Паколькi, калi яе прывезлi ў бальнiцу, яна была ўжо нежывая, найбольш верагодным момантам яе забойства - зрэшты, на мой погляд - быў той час, калi "хуткая дапамога" была ў дарозе, а д-р Тэрзбi сядзеў, схiлiўшыся над ёю ў клапатлiвай занепакоенасцi.

- Але ж вы бачылi, як у яе стралялi!

- Гэта адна з дзвюх прычын, што мы з Флетчэрам усю ранiцу тэлефанавалi па двух тэлефонах у Галiвуд. Мая былая жонка працавала ў кiнематографе, займаючыся часам тэхнiчнымi справамi. Iснуе цэлы шэраг спосабаў iмiтаваць на экране забойства. Напачатку такiм спосабам было прыстасаванне - нешта накшталт пнеўматычнай вiнтоўкi, якую настаўлялi на акцёра крыху за кадрам. Сёння ж, асаблiва для здымання найбольш крывавых вестэрнаў i фiльмаў пра вайну, ужываюць невялiкае выбухное прыстасаванне, схаванае пад вопраткай акцёраў. Зразумела, цела ў такiм выпадку абаронена ад апёкаў, а выбуховая хваля скiравана ад яго ў процiлеглы бок. Для большай праўдападобнасцi адначасова з выбухам разрываецца пакет са штучнай крывёй.