Читать «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» онлайн - страница 8

Адам Глёбус

Яны загарнулi пляшкi ў плакаты i разам выйшлi з гатэля. Афармiцель i гiтарыст iшлi з яркiмi рулонамi ўздоўж рэчкi. Афармiцель прапанаваў адкаркаваць пляшку. Яны выпiлi яе на беразе Свiслачы. Афармiцель прапанаваў адкаркаваць i другую пляшку кабернэ, гiтарыст адмовiўся. Яны пайшлi да праспекта, дзе i развiталiся.

Афармiцель стаяў на прыпынку, калi да яго падбег Малы чалавек:

- Як пагуляў?

Афармiцель схiлiў голаў набок i нiчога не сказаў.

- Яшчэ не вечар. Iдзi дамоў пешкi спачатку па праспекце, а потым праз сквер на бульвар, не пашкадуеш. Толькi зрабi адну фармальнасць. - Малы чалавек дастаў з рэчмяшка бланк i ручку. - Напiшы тут: "Малы чалавек сваё заданне выканаў". Яшчэ пастаў дату i роспiс. Разумееш, паўсюль бухгалтэрыi i начальнiкi, iерархiя i адпаведная залежнасць.

Афармiцель зрабiў усё, што прасiў Малы чалавек, i пайшоў дадому пешкi. Праз хвiлiну яго абагнаў зусiм пусты аўтобус.

Афармiцель не паслухаў Малога чалавека i не пайшоў праз сквер. Калi ён звярнуў у завулак, яму насустрач выйшлi з двара дзве дзяўчыны.

- Добры вечар, - павiталася дзяўчына ў малiнавай сукенцы.

- Добры вечар, - паўтарыла сяброўка ў сiнiх сандалях.

- Вечар добры, - афармiцель спынiўся.

- Прабачце, нам вельмi няёмка, але, можа, вы нас пачастуеце цыгарэтаю?

- Калi ласка, - афармiцель прапанаваў цыгарэты.

- Дзякуй вам, - сказала тая, што была ў сукенцы.

Тая, што была ў сiнiх сандалях, толькi кiўнула.

- У мяне ёсць вiно, - афармiцель пстрыкнуў па рулоне.

Дзяўчаты запытальна глянулi адна на адну.

- Мы не супраць, - сказала адна з iх.

- Можна пайсцi да нас, - прапанавала другая.

У дзяўчат была двухпакаёвая кватэра, але вiно пiлi на кухнi. Iграў магнiтафон. Афармiцель танчыў з дзяўчатамi. Калi скончылася кабернэ, ён пайшоў на вулiцу, спынiў таксi i набыў у шафёра бутэльку сталiчнай. Пiць афармiцелю больш не хацелася, ён i не пiў, а дзяўчаты пiлi з задавальненнем.

Потым дзяўчына ў сiнiх сандалях сказала, што стамiлася, i пайшла класцiся спаць.

Афармiцель танчыў з другой дзяўчынай, пакуль не ўгаварыў яе легчы спаць разам.

Яны па чарзе прынялi душ. Пакуль афармiцель чаргаваў гарачую i халодную ваду, каб пад кантрастным душам вярнуць сабе цвярозасць i бадзёрасць, дзяўчына разабрала ложак i схавалася пад коўдраю.

У яе была выдатная фiгура i ненавязлiвы тэмперамент.

Прачнуўся афармiцель на золку.

На развiтанне ён пацалаваў дзяўчыну, якая спала.

IХ. ДАМАВIК-3

Жонка ўзяла ключ ад паштовае скрынi i пайшла па газеты. Разам з газетамi яна прынесла ў кватэру лiст. На канверце друкаванымi лiтарамi было выведзена "Ад Дамавiка". У лiсце было напiсана наступнае:

Паважаныя муж i жонка, цi партнёры!

Не дзiвiцеся, калi прачытаеце гэты лiст. Больш за год назiраю за вамi, дакладней, за вашым iнтымным жыццём. Таму лiчу сваiм абавязкам даць цi прапанаваць вам колькi парадаў.

Праз акно спальнага пакоя мне было цудоўна вiдаць мноства вашых палавых актаў. Мне спадабаўся сваiм тэмпераментам партнёр, i чэлес у яго нармальных памераў. Партнёрка больш стрыманая, але таксама любiць гэты занятак. Параю вам перад тым, як непасрэдна займацца актам, паболей расцягваць эратычную гульню. Мне здаецца, што ты замала ўзбуджаеш сваю партнёрку. Да прыкладу: пачнi з таго, што распранi яе да бялiзны, потым пачынай распранацца сам, а станiк i майткi здымай з партнёркi падчас свайго распранання. I не спяшайся. Потым цалуй партнёрку i пальцам ласкава-ласкава ўзбуджай секель... Потым цалуй грудзi... Партнёрка таксама не павiнна ляжаць без удзелу, а рукою браць твой чэлес, цалаваць яго, браць у рот... Дарэчы, мне вельмi не падабаюцца вашыя позы. Звычайна адна i тая ж. Трэба позы мяняць: партнёрка зверху; яна стаiць на каленях, а ты - ззаду; лежачы - ты ззаду... Бо, звычайна, яна ногi ўздымае, потым выпроствае i кладзе на ложак, а ты ў гэты час "працуеш", пэўна ж, нязручна, бо партнёрка худая, ногi яна павiнна трымаць i вышэй i шырэй...