Читать «Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)» онлайн - страница 2

Джон О'Хара

Мiстэр Морт з яго прыродным дэмакратызмам i добрымi манерамi, што адкрылi яму доступ у прынстанскi клуб "Вiнаградная лаза", гукнуў старому джэнтльмену: "Прывiтанне!"

- Прывiтанне! - пачулася ў адказ.

- Запраў, - сказаў Морт.

- Запраўляйся сам, - адказаў стары.

Мiстэр Морт, маючы на гэта права, злёгку ткнуў жонку ў бок. "Ну i тып, шапнуў ён, амаль не шавелячы вуснамi. I ўжо лагодней загаварыў да старога: Добрага здароўя. Запраўце", - i стаў вылазiць з машыны.

На гэты раз стары пачухаўся i сказаў:

- Я чуў, што ты сказаў i першы раз. Запраўляйся сам.

- А-а, - нарэшце сцямiў Морт. Ён вылез з машыны, зняў вечка з бака, узяў шланг з крука бензакалонкi, уставiў яго ў бак машыны i павярнуўся да старога. - А цяпер як? - спытаўся ён.

- Нацiснi, як на курок. Мо тысячу разоў бачыў, як гэта робяць, - адказаў Вiтэрспун.

Морт усмiхнуўся амаль з хлапчуковым захапленнем; сапраўды, як запраўляюць машыну, ён бачыў тысячу разоў, але нiколi не рабiў гэтага сам. Справа аказалася простай, i палiва палiлося ў бак. Ад гэтай забавы крыху асела прыкрасць ад прыёму.

Здавалася, Вiтэрспун не заўважаў клiентаў, але калi мiсiс Морт вылезла з машыны i спыталася: "Скажыце, калi ласка, дзе я магу памыць рукi?" - Вiтэрспун адказаў: "Дужа не плюхайцеся тут. Мы ў пустынi. Калi трэба ў туалет, дык..." ён паваротам галавы паказаў на будынак заправачнай станцыi.

Мiсiс Морт падалася ў той бок, але не паспела адысцiся, як Вiтэрспун сказаў:

- Сцеражыцеся грымучак.

Мiсiс Морт застыла на месцы.

- Каго?

- Асцерагайцеся змеяў. Я стараюся не пускаць iх сюды, але дзе ты ўгледзiш усюды! - З гэтымi словамi ён узняў вiнтоўку i пачаў цэлiцца ў пляму на пяску памiж будынкаў. Стрэлiў, перазарадзiў вiнтоўку i стрэлiў яшчэ раз. Морты глядзелi ў бок той плямы, у якую ён цэлiўся. Там, прабiтая куляй, варочалася паўтараметровая грымучая змяя. - Магчыма, хутка прыпаўзе яшчэ адна, калi толькi яе яшчэ няма ў прыбiральнi. - Мiстэру Морту ён сказаў: - Твая жонка пайшла па сваёй патрэбе. Вазьмi вунь тую палку ды iдзi за ёй.

Морт, якi спынiў запраўку машыны, сказаў:

- Па яе патрэбе ёй палка не патрэбна.

- Ёй - не, але, можа, там якраз грымучка. Не скажу, што няма. Паклапацiся сам.

- А-а, - сцямiў Морт. Ён павесiў на месца шланг, узяў ёмкi кiй i пайшоў за жонкай у прыбiральню. Ужо пераступiўшы парог, ён пачуў яшчэ адзiн стрэл, а калi вярнуўся, спытаўся ў Вiтэрспуна: - Яшчэ адна гатова?