Читать «Асiнае гняздо (на белорусском языке)» онлайн - страница 2

Якуб Колас

Толькi i гутаркi было ў iх, што аб восах, аб iх хаўрусе з шэршнямi.

Да гэтай гутаркi сталi прылучацца чуткi аб тым, што восы пачалi накiдацца i кусаць другiх мошак.

А шэршнi ўляцелi ў дупло асiны i выгналi адтуль камароў i мошак, i самi сталi там жыць.

- Не, - гаварыў камар, - далей так жыць няможна... Што з таго, што ў мяне доўгi нос, якiм я пракусваю скуру людзям i жывёле, калi iм карыстацца нельга, бо за восамi свету няма?

Аж заплакаў, бедны.

- У нас у вуллi вятры веюць, а збiраць мёд баiмося, - жалiлiся пчолкi.

- Мiж гэтых лясоў лётаць небяспечна, - гаварылi тысячы другiх мошак.

А восы i шэршнi важна гулi ў жэрале старасвецкага дуба, што рос над крынiцай. Старому дубу за доўгiя часы абрыд усякi шум, - старому хацелася крыху адпачыць ужо, а тут навязалiся гэтыя дармаеды.

Учуў стары дуб гутаркi мошак, скалыхнуўся магутнымi сукамi, усмiхнуўся i сказаў:

- Чым так жыць, то лепш памерцi вам!

- А што рабiць?

- Што рабiць? А навошта вам вашы джалы?

- Так, так, так! - загулi мошкi. - Скарыстаем нашы джалы!

Стары дуб радасна ўсмiхнуўся. Згiнуць восы i шэршнi, спакайней будзе на свеце.