Читать «Змагарныя дарогi (на белорусском языке)» онлайн - страница 259

К Акула

Дык i што, калi Спарыш сягоньня ў лiку ўчарашнiх, i хто ведае, цi не заўтрашнiх захопнiкаў з "п'ятам" па чужых сьцяжынах i пад чужымi посьвiстамi куль крочыць? Прыйдзе мо хутка час, што гэты "п'ят" ськiруе супраць сяньняшнiх "апякуноў"... Дай-жа Божа! Абы хутчэй тое надышло. А што гэтага дажыве, што мусiць дажыць, дык нiколi на маленькую часiну ня сумляваўся. Бо - "скулу вам у бок, не праглынеце яшчэ раз, падавiцеся!".

V

Усюды вiдаць сьляды ўчарашнiх баёў i яшчэ ранейшых зьнiшчэньняў ды рабункаў. Iтальянцы наракаюць, што акупанты агалiлi iх ад усяго дамашняга статку, усяго дабытку, гвалцiлi жанчын, зьдзекавалiся над мужчынамi. Хто яго там разьбярэ, што праўда, i цi ўсё тое, аб чым гавораць, на што наракаюць, па чым плачуць - праўда. Яно-ж як зачнуць наракаць, дык разьмеры стратаў да невядомых маштабаў вырастуць. Пасьля бою гэрояў - хоць адбаўляй, а ў цывiльнага жыхарства стратаў i цярпеньняў канца ня дойдзеш. Бо чым большыя былi цяжкасьцi, тым больш гэрояў праслаўляць будуць. Дык цi-ж iтальянскае цывiльнае жыхарства хацела быць выняткам? Яно-ж таксама хаўрусьнiкам старалася выказаць, што цярпела, а ў доказ паказвала, што рабавалi, бiлi, гвалцiлi...

Iдзе наперад сямнаццаты батальён, а ў яго лiку й Сымонаў звяз. Мiнае Мардано й прыблiжаецца да каналу (тады бязводнага), дзе займае выхадныя становiшчы да новага наступу. Першая й другая роты зьявiлiся апаўднi, пасьля нялёгкiх баёў.

Па баках польнае дарогi стаяць дзьве хаты. На панадворку правае ад дарогi нiцма, раськiнуўшы рукi, ляжыць забiты немец. Сонца бязьлiтасна смажыць аблiтыя крывёю плечы. Мухi роем таўкуцца навокал, стараюцца далезьцi да сьвежае лiпкае пажывы. За хатай у малым акопчыку сядзiць цi, лепш сказаць, тырчыць другi немец. Пры трапным прыцэле танка засталося адно тулава без галавы. Людзi глядзяць i адварочваюцца. Крыху далей, каля пунi дагарае салома. Гэта быў стог, пад якiм нейкi праворлiвы ваяка выграб сабе ямку й сеў за "спандавам". Ваяка быў кемны. Пусьцiў першых польскiх жаўнераў у хату бяз стрэлу, прытаiўшыся й чакаючы на таўсьцейшую рыбу. I вось на долю нейкага малажавага лейтананта выпала тая цягучая стальная сэрыя, якой немец лiтаральна перарэзаў лейтананту грудзi. Лiшнiм гаварыць, што фанатык са "спандавам" ня выратаваўся, бо ня толькi застрэлiлi, але й стог запалiлi, каб там-жа падсмажыўся - сьпёкся як сьлед. Але-ж большай рыбы перад няўхiльнай пагiбельлю дачакаўся. Можа, гэта быў адзiн з тых, якога бацька ў юнацтве навучаў: "Сынок, кроў за нашу айчыну пралiваць трэба, ды лепш чужую, чымся сваю. Калi маеш загiнуць, дык з найбольшымi стратамi для ворага. Бо ведай, што няма большае шкоды й сораму ад таго, якi прыносiш сям'i сваёй i народу, калi гiнеш задарма". Дык вось мо й стараўся загiнуць з найбольшымi стратамi для працiўнiка. Хто-ж ведае...