Читать «Гэпварт, 16, 1924» онлайн - страница 9

Джером Дейвид Сэлинджер

Пэўна, гэта будзе вельмі доўгі ліст! Не падай духам, Лэс! Я напаўжартам даю табе дазвол прачытаць толькі чвэрць майго паслання. Можаш смела занесці памер майго ліста на рахунак нечаканай прэміі — вольнага часу, пра што далажу неўзабаве. Пакуль што скажу толькі, што ўчора я сур’ёзна параніў нагу і зараз прыкаваны да ложка дзеля разнастайнасці, удача з удачаў! Здагадайцеся, хто па-майстэрску здабыў дазвол быць маім кампаньёнам і прыслугоўваць мне! Ваш улюбёны сын Бады! Ён павінен вось-вось вярнуцца!