Читать «Гэпварт, 16, 1924» онлайн - страница 10

Джером Дейвид Сэлинджер

Мы атрымалі яшчэ ладню дрэнных адзнак за паводзіны пасля вашага хвалюючага тэлефанавання з атэля Ля Саль, якое прынесла нам невыказную радасць, нягледзячы на паганую сувязь. Апроч таго: я згубіў свой прыгожы новы наручны гадзіннік у час нядаўніх заняткаў плаванием; але па яго зноў збіраюцца ныраць заўтра або сёння папаўдні, так што не трэба турбавацца, калі толькі ў яго не набралася поўна вады. Вяртаючыся да тэмы дрэнных адзнак за паводзіны, бальшыню іх мы атрымалі за хранічна неахайнае бунгала, а ўслед зд імі яшчэ цэлы акуратны букецік за няўдзел у спевах на ігрышчах і за тое, што пакідалі ігрышчы без дазволу. Вось так яно атрымліваецца. Ісусе Хрысце, спадзяюся, вы можаце лёгка адчуваць на гэтай адлегласці, як нам не стае вас, дарагія Бэсі і Лэс, і астатнія, тры арэшкі майго сэрца! Божа, няхай бы просты ліст не быў гэтак наладаваны элегантнымі пісьмовымі канструкцыямі! Пачынаеш сумнявацца, ці гэта твой уласны голас, голас вашага сына і брата, але ўсё ж строга трымаешся высокіх і кранальных патрабаванняў раскошнай канструкцыі. Гэта абяцае стацца адным з няшчасцяў будучага майго жыцця, але я вылузнуся са скуры, каб дамагчыся ганаровага гумарыстычнага замірэння.