Читать «Падарожжа на «Кон-Цікі»» онлайн - страница 54

Тор Хейердал

Прыблізна а палове ночы ў паўночным напрамку мы заўважылі агні карабля. У тры гадзіны раніцы тым жа курсам праплыў яшчэ адзін. Мы махалі маленькім парафінавым ліхтаром і давалі сігналы ўспышкамі электрычнага ліхтара, але з караблёў нас не ўбачылі; агні павольна прайшлі на поўнач і зніклі ў цемры. Наўрад, каб хто-небудзь на борце парахода мог нават падумаць, што паблізу ад іх гайдаецца на хвалях сапраўдны індзейскі плыт. I мы ўсе, хто знаходзіўся на гэтым плыце, таксама не думалі, што гэта быў апошні карабель і апошні след людзей, якіх мы бачылі па гэты бок акіяна.