Дарагая мая жыццо да цябе ішло справядлівазмаганне дзе промень заўсёды перамагае білася сэрца тады драпежліва і гулліваі плечы шырэй выпроствала кроў маладая каханне жыццё багацей за незнаёмае вымярэннезерне што разрывае зямлю як дынамітам каханне скачок калі парашут дрэмлекалі ў прорву ляцяць забыўшы на смерць старуюкалі стралой праз блакіт і воблакі над нябытам зямлю жыўцом навылёт прасвідруешкаханне перапросіны з бэзам і язмінам і першы салоўка якому салодка ў словахпершая вясна сапраўдная неразміннаяраспятая як балдахін у срэбных далонях вярбовыхкаханне цень каляровы з вітражу крылаў анёласрэбраны водзван звону са свіцязяў поўневыхбалада якая плыве на вясёлкавых колахнасуперак снам каб спатканнем поўніццаскрышыць і расціснуць боль што губы агнём нявечыцькрывавай палосай салёнай ружай полымя аброненайвечная ненасытнасць і ўражанняў голад вечнывусны твае вусны безабаронныядалоні твае вецер аксамітны ў сонечным морыдалоні твае шоўк персікавы і хваля(плыве зямля і плывуць Млечным Шляхам зоры)далоні твае ў далонях сваіх прапальваюцёмна цёмна лаўрова і золатнакалі ў нетры тваіх вачэй заглыбліваюся спакуснау смарагдавым акіяне ночы вуснамі ў вусны
ЖОНКА КВЕТКІ I Я
Жонка мая гадуе кветкімае іх цэлы дзетсадзвычайных і рэдкіх —яны расселіся на падаконніна схілах балконау гаршчэчках гліняныху кратарах вазонаўпаўзуць па сценахвісяць пад столлюпляскаюць лапкамі лістоўусміхаюцца шукаючы парыі апякаюць на сонцы каляровы тварыжонка правярае штоднялінію прысутнасцілісток да лістка просячывыклікае па імюі па прозвішчыпотым выводзіць на шпацырна ўзятай з конаўкі прывязіў цяністыя сады сноўпад месячык прыязныкорміць іх з рукі —глытаюць кропелькі срэбнай расыі вітаміны сонца і блакіт— глянь белыя браткі зацвілі ўначы — жонка кажа натхнёна— глянь заблакітнела над ятрышнікамі— глянь на свежы лісток радэндрона— глянь як калючкі ў кактуса пасівеліа я захінуты ў газеты і цішы радзюжку ўдыхаю фарбы друкарскай пахі — хоць не бачу, не чую — мушупад нос мармытаць: — Ах!