Читать «Паўлінка» онлайн - страница 7
Янка Купала
Паўлінка
Сцяпан
Альжбета. Прыбірай, Паўлінка, ужо са стала!
Паўлінка
Сцяпан. Каханенькая, родненькая, не лезь у вочы. А не то вон з хаты і цябе з гэтай дрэняй выганю.
Паўлінка. Ай, што ж гэта, дзядзька, зрабілі?
З'ява VII
Пранцісь. Глупства, глупства, пане дабру-дзею! Пахвалёны Езус. Собственно, адкупім, адкупім, вось-цо-да!
Сцяпан і Альжбета. Навекі.
Альжбета. А мае ж вы родненькія, ці ж гэта вы ўсё яшчэ з рынку едзеце? Здаецца ж, раней за нас выехалі?
Пранцісь. Собственно, вось-цо-да, кабыла заблудзіла, пане дабрудзею.
Агата. Тудэма-сюдэма, ці ж гэта мачыляпа калі прыехаў у сваім часе дамоў? Ён жа, як рызнік, то туды, то сюды блытаецца па дарозе.
Пранцісь. Пане дабрудзею, тваё бабскае дзела - маўчаць! Я, собственно, вось-цо-да, спрытны - тонка панімаю, што і як раблю.
Альжбета. Ды садзіцеся ж, мае міленькія!
Агата. Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты, тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць уночы неспакойства.
Сцяпан. Э, што там такое! Выспімся! Дзякуй Богу, ночка не пятровая, а пакровая.
Паўлінка
Пранцісь. Глупства, пане дабрудзею, глупства! Хаўтурнага, собственно, вып'ем па місцы.
Альжбета
Паўлінка
З'ява VIII
Пранцісь
Агата
Альжбета. Ат, сёе ды тое. Паглядзіце, калі хочаце. Нічога такога цікаўскага.
Пранцісь
Сцяпан. Не, не, каханенькі, родненькі, не чуў, не было калі! А што?
Пранцісь. Ды як жа, вось-цо-да! Кажуць, пранцуз, пане дабрудзею, ідзе на Барысава па шапку і рукавіцы, што калісь там заставіў. Чатырыста тысяч войска з сабой вядзе і, собственно...