Читать «Шарманка (на белорусском языке)» онлайн - страница 2

Болеслав Прус

Пан Томаш усiм быў рады, а заўважаючы ў сваiх люстрах, што лоб ягоны перарос ужо цемя i дастае да снежна-белага каўнерыка, усё часцей прыпамiнаў, што жанiцца аднак жа трэба. Тым больш што да жанчын прыхiльнасць адчуваў ён па-ранейшаму.

Аднойчы, калi ў яго было больш, чым звычайна, гасцей, адна маладая панi, паглядзеўшы салоны пана Томаша, усклiкнула:

- Што за карцiны!.. А якiя гладзенькiя паркеты!.. Жонка ваша, пане мецэнат, будзе вельмi шчаслiвая.

- Калi для шчасця хопiць гладкiх паркетаў, - прыцiшана сказаў адзiн яго шчыры прыяцель.

У салоне стала вельмi весела. Пан Томаш таксама ўсмiхнуўся, аднак з таго часу, як толькi хто-небудзь нагадваў яму пра жанiцьбу, казаў, нядбала махнуўшы рукою:

- Ат!..

Ён збрыў вусы i запусцiў бакi. Пра жанчын гаварыў заўсёды з пашанай, а недахопы iхнiя спагадлiва замоўчваў.

Нiчога больш у жыццi не чакаючы, бо ўжо i адвакацкай практыкай не займаўся, мецэнат усе свае супакоеныя пачуццi накiраваў на мастацтва. Прыгожая карцiна, добры канцэрт, новы спектакль былi нiбы верставымi слупамi на яго жыццёвай дарозе. Не загараўся ён, не захапляўся, а смакаваў.

На канцэртах выбiраў месца далей ад эстрады, каб лепей слухаць музыку, не чуючы шуму i не бачачы артыстаў. Перад тым як iсцi ў тэатр, раней знаёмiўся з п'есай, каб без гарачкавай цiкаўнасцi сачыць за iгрой акцёраў. Карцiны аглядаў тады, калi ў галерэi было найменш наведвальнiкаў, i там праводзiў цэлыя гадзiны.

Калi штосьцi падабалася, ён гаварыў:

- А ведаеце, мае дарагiя, гэта ўсё-такi здорава.

Ён быў з тых, хто перш за iншых угадвае сапраўдны талент. Аднак пасрэдныя рэчы не асуджаў.

- Пачакайце, а можа, яшчэ i разаўецца! - гаварыў ён, калi iншыя ганiлi мастака.

I так вось быў заўсёды паблажлiвы да чалавечай недасканаласцi, а пра заганы не гаварыў.

На бяду, нiводзiн з людзей не бывае вольным ад якога-небудзь дзiвацтва, i ў пана Томаша таксама было сваё. Ён ненавiдзеў шарманшчыкаў i шарманак.

Пачуўшы на вулiцы шарманку, пан мецэнат пачынаў iсцi хутчэй i на некалькi гадзiн настрой яго псаваўся. Спакойны па натуры, ён загараўся, заўсёды такi цiхi, а крычаў, такi лагодны, а гатовы быў бушаваць ад першых гукаў шарманкi.

З гэтай сваёй слабасцi ён не рабiў таямнiцы, нават апраўдваўся.

- Музыка, - гаварыў ён абурана, - гэта ж найтанчэйшае ўвасабленне духу, а ў шарманцы дух гэты ператвараецца ў механiчнае дзеянне i разбойнiцкую прыладу. Шарманшчыкi - гэта ж сапраўдныя рабаўнiкi!.. Зрэшты, скажам i так: шарманка раздражняе мяне, а я жыву адзiн толькi раз i не хачу жыццё сваё растрачваць на слуханне агiднай музыкi.

Хтосьцi зласлiвы, ведаючы, як мецэнат ненавiдзiць шарманку, прыдумаў брыдкi жарт - паслаў пад вокны яго двух шарманшчыкаў. Пан Томаш захварэў са злосцi, а потым, выкрыўшы вiнаватага, выклiкаў яго на паядынак.

Прыйшлося ажно суд гонару склiкаць, каб не дапусцiць да пралiцця крывi з-за такой, гледзячы збоку, дробязнай прычыны.