Читать «Лёс Дункана» онлайн - страница 18
Віталь Вольскі
Гэта была апошняя звестка пра Дункана. Звестка пра канец яго жыццёвага шляху. Ніхто тады яшчэ не мог здагадацца, адкуль з’явіўся ў Лімбажскім раёне леапард, дзе ён быў раней і які шлях прайшоў, перш чым дабраўся да Латвіі.
Прачытаў я заметку ў рыжскай газеце і задумаўся. Шкада, што паляўнічыя паспяшылі забіць Дункана. Шкада, што ў Заацэнтры не ведалі аб тым, дзе ён знаходзіўся. Калі б ведалі, то, можа, і не загінуў бы ён ад куляў паляўнічых.
Вопытны стралок замест смертаноснай кулі паслаў бы ў яго капсулу з лекавым снатворным сродкам. Паранены капсулай леапард адразу б заснуў, і яго прывезлі б соннага ў той заапарк, дзе ён нарадзіўся і вырас.
З Дунканам гэтага, на жаль, не здарылася.
Такі быў яго лёс!