Читать «Паўночны вецер для спелых пладоў» онлайн - страница 50
Юры Станкевіч
Святлана Конкіна імкліва абняла яго за шыю, і ён прыўзняў яе, абхапіў рукамі і ўткнуўся тварам у да болю знаёмую ўскудлачаную галаву, адчуў пах яе валасоў, парфумы, і пачуццё шчасця, магчыма, самага неспадзяванага і неверагоднага, ахапіла яго.
І толькі цяпер, у гэты момант, студэнт Ігнат Мазур нечакана для сябе раптам зразумеў, што ў яго жыцці магло і можа здарыцца ўсякае, але такога ўжо не адбудзецца і не паўторыцца ніколі.