Читать «Кавалак дрэва» онлайн - страница 2
Рэй Брэдбери
Нахiлiўшыся над сталом, чыноўнiк уважлiва паглядзеў на сяржанта.
— Я хачу ў вас спытацца.
— Калi ласка.
— Вам нiколi не здавалася, што вы Iсус Хрыстос?
— Не прыгадваю. Але я заўсёды лiчыў, што Бог абышоўся са мной па-чалавечы i дапамог зрабiць адкрыццё. Вы гэта мелi на ўвазе?
Чыноўнiк палез у кiшэню i выцягнуў дарагую шарыкавую ручку з каўпачком, зробленым з кулi. Ён пакруцiў ручку i пачаў запаўняць форму.
— Перадайце, калi ласка, вось гэта доктару Мэт'юду для поўнага агляду. Не тое, каб я падазраваў нешта сур'ёзнае. Зразумейце правiльна. Цi не адчуваеце вы, што вам сапраўды варта пабываць у доктара?
— Такiм чынам, вы думаеце, што маё вынаходнiцтва — фантазiя? — сказаў сяржант. — Гэта не так. Вынаходка малая, яна лёгка змесцiцца ў пачку ад цыгарэт. Дзеянне ж яе распаўсюджваецца на дзевяцьсот мiль. За некалькi дзён я аб'еду ўсю краiну з апаратам, настроеным на пэўны метал. Другiя дзяржавы не паспеюць выкарыстаць сваю перавагу, бо самi застануцца без зброi, як толькi наблiзяцца да нашых гранiц. Потым я палячу ў Эўропу. Роўна праз месяц у гэты ж самы дзень свет назаўсёды пазбудзецца страху вайны. Не ведаю, як я i прыдумаў усё гэта. Неверагодна. Гэтак жа неверагодна, як атамная бомба. Цэлы месяц я чакаў, абдумваў усё як след. Мне таксама прыходзiлi думкi пра чарапаху без панцыра. А цяпер я рашыў. Наша гутарка пераканала мяне. Нiхто не верыў, што ўзляцяць самалёты, нiхто не верыў, што выбухне атамная бомба, i нiхто не верыць, што калi-небудзь будзе мiр. А ён будзе.
— Перадайце доктару Мэт'юду гэту паперу, — заспяшаўся Чыноўнiк.
Сяржант устаў.
— Значыць, вы рашылi не пасылаць мяне ў новую Зону?
— Не тое каб рашыў. Пачакаем, што скажа доктар Мэт'юд.
— Тады я вырашыў, - сказаў малады чалавек. — Праз некалькi хвiлiн я абмiну Пост. У мяне ёсць пропуск. Дзякую, сэр, што аддалi мне частку вашага каштоўнага часу.
— Паслухайце, сяржант, не прымайце блiзка да сэрца. Я не ганю вас. I нiхто не кране вас пальцам.
— Ну вядома. Нiхто не паверыць мне. Бывайце, сэр.
Сяржант адчынiў дзверы i выйшаў.
Дзверы са стукам зачынiлiся, i Чыноўнiк застаўся адзiн. Пастаяў, задуменна гледзячы на дзверы. Потым уздыхнуў, пацёр твар рукамi. Зазванiў тэлефон. Чыноўнiк рассеяна зняў трубку.