Читать «Чытаю тайнапіс вачэй» онлайн - страница 5

Генадзь Бураўкін

* * * Скажы мне, Скажы мне, Што гэта было — Адчаю імгненне, У вечнасць імкненне, Аб шчасці маленне, Ці проста здзіўленне, Ці проста Зямнога кахання святло? Скажы мне, Скажы мне, Што гэта было — Ад гора збавенне, Душы наталенне, Прыход прасвятлення, Ці проста збліжэнне, Ці проста Грудзей тваіх пудкіх цяпло? Скажы мне, Скажы мне, Што гэта было — Жыцця патуханне, Ці смерці дыханне, Ці неба ў абдымках зямлі Калыханне, Калі ні вяртання назад, Ні адхлання, А толькі Рыдане, Гарэнне, Згаранне?.. Скажы мне, Няўжо гэта з намі Было?.. НЕЗНАЁМКА Яна ішла сцяжынкай вузкай Да вечаровага сяла. I ветразем Над сіняй блузкай Касынка белая плыла. Ішла няспешна і стамлёна, Спакой дзявочы несучы. I шаўкавістай пасмай лёну Каса ляжала на плячы. I ў затуманеным прасторы Ці то ў душы маёй Плылі Вачэй бяздонныя азёры, Крылатых броваў жураўлі... Ах, незнаёмка, незнаёмка, Неспадзяваная бяда! I прыпыніць цябе няёмка, I адпусціць цябе шкада. Калі яшчэ на сцежцы вузкай Цябе сустрэну ля сяла?.. Як ветразь, Над блакітнай блузкай Касынка белая плыла...