***Чакацьгэтых дзесяць хвілінНяведама колькі! З нізінПадняцца паспеюць туманыНа вішні, на бэз, на язьмін -Насыпала іх, нечаканых,Запозненых дзесяць хвілін!..Ды во ты мільгнула ў вагоне,І во мы бяжым па пероне,Мілуемся, - дзесяць хвілінНаперадзе!..Ззаду ўсё тоне:і вішні...і бэз...і язьмін...***Усё, што праносіцца міма,Са скрухі, з адчаюУжо адчуваць немагчыма -І ўсё ж адчуваю.Бамжу наліваю ў буфеце,Ён сочыць: а колькі?..Дзівосныя людзі на свеце -А толку?..Хрэн з імі. "Падай ты нам, Дуся,Халоднага піва..."Што сам сабе дзіву даюся -Адзінае дзіва.П'ЯНКАУ пакоі, замглёным ад дыму,Непрытомным амаль ад віна,Троепоўныя шклянкі падымуцьІ налітае вып'юць да дна.Утаропяцца ў сцены. Запаляць.Вочы ў вочы няўтульна зірнуць.Ні за што не зачэпіцца памяць -І яны наліваюць і п'юць.Трое - з Менску, з Бярэсця, з Гародні -Ледзьве знаюць адзін аднаго,Дык з чаго яны п'юць так гаротна?Проста так.Проста п'юць.Ні з чаго.Бо пакуль на абшарах Айчыны,Што ўсё толькі збіраецца быць,Аніводнай не знойдзеш прычыны,Каб не піць.***На ўскрайку самым, на краёчкуТаго ўсяго, чым даражу,Я даначую гэту ночку,Тваю падушку даляжу.Мы родныя крывёй і духам,Мы - духу і крыві зліццё...А страсць падушку рве з-пад вуха,Пераварочвае жыццё.МАСТЫЛевыя і Правыя Масты.Сонны Нёман вусцішна пусты.І трымціць апошнімі лістаміСтомленая восень над Мастамі.Я прайду на Правыя Масты.Нешта з Левых пракрычыш мне ты.Птушку таямнічую, начную,Я не распазнаю, не пачую.Цераз Нёман, поўны цемнаты,Рынуся на Левыя Масты.І няўцямна, як вада на дне,Нешта з Правых пракрычыш ты мне.Я спытаю: "Ты не там жывеш,Скуль падманны голас падаеш?.."І тады гукнешся з двух бакоў,З двух-абодвух цёмных берагоў.***Як душу атуляепранізлівы жах небыцця:Хто такі?!Хто такая?!.А ўжо згатавана куцця.***Вазьму ў далонь лязо калянаеІ кроплю выцісну з ляза...Агню - агнём наканаванае,Вадзе - сляза.У цемру болем перакулены,Па-азіяцку торгну скуламі,Зглыну слязу…А па лязеЗ вады ў агоньЗмяя паўзе.ЗМЯІНЫ БОГУсё, што ёсць - ёсць назва. Ёсць паловаТаго, што ёсць…У цэлае не сшыцьЗмяю - і рух - і рукі змеялова -І шып, які шыпіць...