Читать «Пяты этап» онлайн - страница 85

Сяргей Пясецкі

На працягу некалькіх дзён слыў (ды і быў) сенсацыяй места. Нават з ваяводства прыехаў нейкі начальнік, высокая шышка, і спытаў яго:

— Га?.. Што за тып? Хто такі?

Забава сказаў. Чыноўнік адышоў здзіўлены і відаць незадаволены, што ўбачыў не «грознага бандыта», а звычайнага чалавека.

Толькі на чацвёрты дзень Забаву вызвалілі з-пад арышту і вярнулі яму зброю і дакументы. Зразумела, з прычыны вышэй пералічаных здарэнняў ён меў шмат непрыемнасцей ад сваіх начальнікаў.

— Нічога, зусім нічога не памятаю, што рабіў, — казаў Забава. — Роўным лікам нічога не памятаю! — паўтараў шматкроць.

Яму не верылі.

Пераклад з польскай Язэпа Янушкевіча.