Такі халодны асенні вечар!Я рукі грэю пад тваім паліто —Якія цёплыя ў цябе плечы!Я прыпаду да цябе галавой,Хаця б на імгненне забыўшы аб нечым.Адно пачуццё праз бяздум'я сувой —Якія цёплыя ў цябе плечы!
* * *
Як здорава, што мне жыццё дае,Хаця і зрэдку, гэтыя хвіліны:Цяжкія ад дажджу бяроз галіны,Ў далонях — рукі цёплыя твае.Так шчыра і спакойна на душы.Адзін на двух—дрыжыць пад ветрам плашчык.А мне — маўчаць і плечы твае лашчыць,I па ударах сэрца варажыць.Скубе спакойна мокры конь траву,I сонца звечарэлае садзіцца.I думаю — якое гэта дзіва —Вось для такой хвіліны я жыву...
* * *
Не хапае галоднаму кавалачка хлеба,Паміраючаму — глытка вады нестае.Ты не ведаеш сам, як мне гэта трэбаПроста рукі твае. Проста вочы твае...
* * *
Мой любы, драмаць у падстрэшшы так цёпла...Як ластаўка, крылы складу і засну.Ды працінае вецер жыццёвы,Ды нельга мне жыць, не сустрэўшы вясну.Устрапянуся. Ўзлячу ад зямлі.I мне не хапаць толькі будзе для шчасця —Каб твае рукі побач былі,Якія мне не дадуць упасці.
* * *
I я на спатканне бегла.Быў бэз, пацалункі і зоркі,На лаве вялізнае сэрцаі выразанка-страла.Часцей і часцей здаеццаЧамусьці хвілінай горкай,Што ў дзверы зусім чужыяЯ выпадкова зайшла...