Читать «Скрыжаваньне» онлайн - страница 6

Адам Глёбус

ЁСЦЬ

Ёсць людзi, што пахнуць, як рыбы, вадою. Ёсць рыбы, што пахнуць халоднай крывёю. Ёсць холад, што пахне смяротнай атрутай. А ёсць яшчэ смерць, што касуе пакуты. Ёсць косы, што пахнуць усадзе пагостам. Ёсць сад, што запросiць усiх нас угосцi. Ёсць вы, вашы тэлеантэнныя рогi, І ваш тэлевiзар... Няма толькi Бога.

ТЫ

Ты прыходзiш уцёмна-зялёныя днi. Ты прыходзiш уцёмна-зялёныя ночы. Ты прыходзiш, i мы застаемся адны. У халодным пакоi ратуемся моўчкi. Асалода лунае ў люстэрку крывым. Асалода, што зрушыла лёс Леверкюна. Пальцы ў цемры знаходзяць напятыя струны. Асалода пульсуе ў агульнай крывi. Ты сыходзiш уцемру чырвоных агнёў. Забiраеш адно безнадзейную стому, Пакiдаеш падзенне з высокае стромы. На паверхнi пульсуе агульная кроў.

ДАМОЎ

Ён шукае дарогi да белых палёў, Над якiмi адно толькi новае неба, Там уласная смерць выглядае ганебнай. Ён шукае сабор, апрыходзiць дамоў. Ен шукае сцяжыны да белых лясоў, Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак, Дзе сканала нянавiсць, азлоба заснула... Ён шукае спакой, апрыходзiць дамоў. Ён шукае напрамак да чорных грудоў, Над якiмi стаiць нерухомая поўня, Там нiхто не будуе вязнiцы й катоўнi. Ён шукае любоў, апрыходзiць дамоў.

СПРОБА МАЛIТВЫ

Божа, забяры маё жыццё, Выратуй знямелую Айчыну, Выратуй ахвяры i злачынцаў... Божа, забяры маё жыццё. Ты адзiны вольны i вялiкi, Ганарлiвым адпусцi грахi. Веру — да цябе вядуць шляхi. Ты адзiны вольны i вялiкi. Я слабы, з атручанай душой, Брудны гад, скалечаны, нiкчэмны... Веру ў розум светлы i надземны. Я слабы, з атручанай душой. Божа, забяры маё жыццё. Іншага не маю, каб аддзячыць. Ну хiба што гэтым цiхiм плачам. Божа, забяры маё жыццё.