Читать «Скрыжаваньне» онлайн - страница 5

Адам Глёбус

1939.ВIЛЬНЯ. СЛОВА БЕСПРАЦОЎНАГА

Мы яшчэ будзем доўга зацята глядзець з-пад iлба на сумёты, На бетонастваралку, насiлкi, рыдлёўкi ды шуфлi... Па кутах будуць курчыцца, сохнуць, псавацца рабочыя боты. Памутнеюць i будуць пылiцца ў бытоўцы святочныя куфлi. У цвiкi, у балты, ушурупы ўваб'ецца, улезе карозiя. Скарабацяцца бочкi з-пад вапны i вёдры з-пад фарбы парожнiя. Нехта будзе бадзяцца, шукаючы праўду i радасць устоме. Нехта стане малiцца, забыўшыся, што ён ў Бога не верыць. Нехта будзе пацiху спiвацца, анехта— канаць удурдоме... Толькi прыйдзе адлiга i мы павымаем з-пад лавы цяжкiя сякеры.

САБАКА

Іржа гарыць на ланцугу. Няхай гарыць... Што я магу? Магу скакаць, магу брахаць, Магу я ўзяць i разадраць! Магу кроў пiць. Яшчэ магу Сядзець i выць на ланцугу... Іду туды, куды вядуць. Бягу туды, куды пашлюць. Я сплю тады, калi не б'юць. Грызу тады, як нацкуюць. Я ем тады, калi даюць. Я п'ю тады, калi нальюць. А хто зрабiў з мяне раба? Каму свярбiць мая бяда? Я сам аддаў, крый Бог збрашу, Я сам прадаў сваю душу. А што я мог яшчэ прадаць? І дзе мой Друг, каб ратаваць?

КВАДРАТ

Як парад без салдат — не парад, Так квадрат без вуглоў — не квадрат. Як футболу патрэбны галы, Так квадрату патрэбны вуглы. У квадрата чатыры вуглы. Хай вялiкi цi самы малы, А ўсё роўна, як нi павярнi, — Уквадрата чатыры вуглы. Нi адзiн, i нi тры, i нi пяць... Можаш плакаць, аможаш скакаць, Можаш бiцца аб стол галавой,— Ты не зменiш сiстэмы старой. Так вучылi i будуць вучыць. Нi змянiць, нi стрымаць, нi спынiць Гэты добраахвотны палон, Гэты самы грунтоўны закон. У квадрата чатыры вуглы. Хай вялiкi цi самы малы, А ўсё роўна, як нi павярнi, — У квадрата чатыры вуглы. Час iдзе, час ляцiць, час iмчыць. Нi стрымаць, нi спынiць, нi разбiць... Росквiт вызначыць заняпад. Застанецца нязменны квадрат.

БЕЛАРУСКI РУХ

Мы — беларускi рух! З намi крывiцкi дух. Покi сумленне ёсць, Мы — беларускi лёс! Я праклiнаю тых, Хто ачырвонiў штых Смерцю маiх братоў. Я не дарую кроў. Брат, мой брат — беларус, Годзе трываць прымус, Стань пад штандар са мной, Разам абвесцiм бой Процi сваёй брыды, За вызваленне з бяды, Супраць варожых зграй, За беларускi край! Мы — беларускi лёс, Покi сумленне ёсць. З намi крывiцкi дух. Мы — беларускi рух!

ЗВЫШНАДЗЕЙНАСЦЬ

Звышнадзейна жывуць звышнадзейныя людзi. Звышнадзейна садзяцца ў вагоны метро. Іх нiхто не аблае, нiхто не асудзiць, — Не цiкавiць нiкога iх лёс i настрой. Звышнадзейна працуюць маторы i колы. Звышнадзейна гудуць на сцяне правады. Звышнадзейна вядуць звышнадзейнае сола Звышнадзейныя нетры тунельнай трубы. Распаўсюджваецца пад зямлёй звышнадзейнасць. Парцэлюецца i парцэлюецца рытм. А за столлю, у глебе, ляжыць безнадзейнасць, Неабходная подзвiгам нова-старым.