Читать «Амплітуда смеласці (I лірыка, і гумар.)» онлайн - страница 43
Рыгор Барадулін
Наравістая паэма
«Смаргонская акадэмія», жартоўная народная
назва промыслу лавіць і дрэсіраваць
мядзведзяў, заснаванага кн. Радзівіламі
ў 17 ст. ў Смаргоні (Гродзенская вобл.);
адна з школ бел. скамарохаў.
БелСЭ
Замест уступу Ці напала на бор Эпідэмія? Аб'яўляе набор Акадэмія! Жартаваць з яе Не след, Не эпігонская, А вядомая На цэлы свет Смаргонская! Медзвядзям Яна ў дакор: Быць дрымучымі, Быццам бы Дрымучы бор,— Знадакучыла! Забурэлі медзвядзі: Як не доіцца Нецель,— Бугая вядзі За нядоімкі! 3 борцяў чынш салодкі, Ды Пчолы лютыя. Без яды (Не без бяды!) Папакутвалі. Доўбня ў лоб — Ляці з сасны Кулем потарчма. Сны Бянтэжыць хмель ляспы. Хітрая карчма! Свежына, Яна ў хлявах! Ды рагаціна Футра порыць Не па швах, Гавяда не свацціна! Верасы хвалі ці гань Ці качаііся ў шнітцы, А, галоднаму, Цыган I медзвядзю сніцца. Што баяцца Тых людзей, Хібу хопіць хібіцца! Маладзейшым Як барзджэй Трэба ў людзі выбіццаі Хай, як тыя павукі, Не павучацца, Ласункі-лесункі Хай павучацца! Там Раўло налудзяць, Пэўна ж, Не знявечаць. Так сказаць, налюдзяць, Ці ачалавечаць. Шчэр усмешкай Ляпу — I тае навукі! Лапы ўжо Не лапы, Нейкім чынам — Рукі. Імі капялюх трымай, Як мацней пляскай, Што даюць — Прымай, Пазірай з ласкай! Не пытай У пападдзі, Што зімой калядкі. Людзі й тыя, Паглядзі, Лад ці непаладкі,— Ад падлоўца Да суддзі Лупяць шчыра ў ладкі. Будзеш біць у ладкі — Мецьмеш карак гладкі! I блішчаць — Аж глянуць страх! (Шчырунам пашанак!) Як на пухлых даланях, Мазалі бляшанак На падушачках з атласу. Да бразготак Хто не ласы?! Спрыт бяры ў абхапы! Чым мяхі не тогі? Дзве другія лапы Нейкім чынам — Ногі. Змрок пагодзяць веташкі. Млосна ў лесе Ад машкі, На імшарах — Мопша. Раз павукі сэнс такі — На сагнутых можна I на задніх пахадзіць, Пахадзіць, Каб дагадзіць! Тупаеш на чатырох, Як жывёліна, I не пусцяць на парог — Не дазволена! Вытураць уміг 3 усіх У Смаргоні тупасць. Выкні На сваіх дваіх Паслухмяна тупаць. Перад тым, Хто выгне ў рог, 3 кім і не кажы Да трох, I на чацвярэньках Часам ходзяць — Сведкай бог, Злосць зацяўшы ў жменьках, Не без клёку людзі. Бог судзіць ім будзе! Ты, бярлог, Хлудзей! Хопіць, Лог, Ваўчыцца! Медзвядзям у людзей Есць чаму вучыцца! І. Гулкае памосце — Хітрая жароўня. Злыя ягамосці. Злая дрэсіроўня! Ёсць навукі рэдзька — Дык грызі й не хліпай, Абувай, Мядзведзька, Чаравічкі з ліпы. 3 ліпы чаравічкі Дужа смаляць пяткі. Набывай жа звычкі, Забывай аглядкі. Каб не ўсмятку Пятку I каб не ўкрутую,— У любым выпадку Знай навуку тую, Танчы, Медзвядзятку, Бо агонь лютуе! Хоць зайдзіся ў верадзе, Трапіўшы ў засаду, Страх не ў страх уперадзе, Калі страх адзаду. На ілбе зеркі! Мазалі, што лубін. Д'яблавы талеркі! Астабрыдлы бубен! Такт пад іх, Лабацька, Адбіваеш глуха — Дражняцца, Што бацька Стаў табе на вуха. Жар, сысподу люты, Вытанчае рухі. Лапы ж не абуты Тыя, Што як рукі! Хітрая абслуга! Ліпец ці паздзернік: Скабы Смычыць пуга, Зубы Смачыць пернік. Гнеў? Ён кратаў краты, У адчаі лсз на Снены. Дзе вы, шаты, Лес кашлаты? Цесна! Трасцы б яе трэсці, Гэную вучобу! Мусіш тут пад'есці Жалезнага бобу! Тут няма — «Не магу», Тут няма — «Ледзьве». Чым вісець за нагу — Лепей за абедзве! Лепш бы голым полем Гналі пчолы сем'ямі! Вучыць болей болем Акадэмія! II. За службу й падзяка. Спрадвеку Сабака Друг чалавеку! Сабакі іклатыя — Надзейныя памагатыя Пзхмайстру твайму, Мядзведзь,— Таму Прывыкай цярпець! Вядома, 3 кальцом у храпе Да іх на вяселле не трапіць, Хвост н'е трымай дудой — Такога няма. Ды каб радзей Сутыкацца з бядой, Лепш да часу трываць I сабак не цвяліць дарма. 3 сабакі спыт невялікі, Заслужонаму — Лаўры ў будцы. Сабаку ў ліповыя чаравікі Не шчасціла ані разу абуцца. Не вучаць сабак 3 амбону Правілам ветлага тону. На ілбе Зачашы Сабе, Лыска, Брашы, Калі чужы Блізка! Такое тваё быццё: Прачнуўся — і за выццё. Дзе барышы, Для прыліку брашы; Ашчаслівяць надбаўкай — Ласкава пагаўкай; Возьмуцца за кій — Загадзя вый! Не сунься з сабачым хвастом У ваўчыны табар, Перад вялікім пастом I муха — хабар. Даўно вядомая ісціна — Калі нарадзіўся сабака з лысінкай... Але маецца Істотная розніца, I яна ў Акадэміі Не скараняецца: Адзін Ад сабак бароніцца, Другі — На сабаках абараняецца. Кожны пень на сваім грудзе. I ў каго болей спрыту, Дакладна ведае, Дзе Сабака зарыты... Сам сабе глебу Рыхлуе пень. Тэму ўхапіў — Валачы, Каб сабака ніводзін не абазваўся. Вядома, Цэхмайстру не пашкодзіць ступснь Бакалаўра сабаказнаўства! Выкладзе фактаў зубатых — пуры, Амаль што з думкай, Амаль што з яснай: Праверыў жа ўсё на скуры, Няхай не на ўласнап... Сэрца, Авечым хвастом не біся! Дзюбу сцісні, Дапытлівасці варона! Раняецца слоў бісер — Ідзе абарона! Як рогі ў цельпукаватага мужа, Радаслоўнае дрэва Князёў Радзівілаў Галінілася — I часта, і дужа Плёнам сваім дзівіла. Галыя на пачосткі, Лістам сцеляцца лёсткі. Паспалітага абмінаюць прасмішкі. Не чарговую катоўню-карню,— Ад цемры лякарню Казімір Рыбанька, Ардынат Нясвіжскі, Заснаваў друкарню. Папера не марна гіне — Жонка ягоная Драматургіня. Музы прыгонныя Не толькі душой прачулі Таленавітасць твораў I ўладны нораў Францішкі Уршулі. I для Акадэміі гатавала Уршуля свае сцэнарты, Імі загружаліся да адвалу Дыліжансы, Калёсы, Нарты. Скамарохі не мелі У штодзённым клопаце жалю, Самі ад смеху праз слёзы нямелі, Ды Еўропу ўсю пацяшалі! Перш-наперш сцэнарый 3 дном гарачым бляшаным — На выхілясы не будзеш скнарай, Вывучышся пашанам! Скачы За харчы, Покуль жар не пагас. Адзін медзвядзю наказ I ягонаму прапаведніку — Павадыру-мядзведніку: Барукацца і кланяцца, Як увечары, Так і ўраніцы! ІІІ. Жылі дужа доўга мы, Нібыта даўгамі, догмамі. Ды, калі ты не поп, не ўбірайся ў рызу; Зайцу няма чаго касавурыцца на жаробку. I ў сабаказнаўстве мы павінны, Нарэшце, падвесці рысу, Паставіць, вобразна кажучы, кропку. Богу — богава, Бульдогу — бульдогава! Адклаўшы з тэзісамі паперчыны, Сцвярджаю, рэплік не баючыся злых, Трэба чуць, трэба ведаць сабаку сабаку, Таму, па-першае, Мець сабака павінен слых; Слушна заўважыў Вучоны Савет, Момант важны такі абыходзім, Як наяўнасць нюху, бо, каб браць і ўпоцемку след, Сабаку нюх неабходзен; Я згодзен з думкаю апанента, Прымаю да ведама тактоўны выказаны папрок. Я не ўлічыў аднаго кампанента, А менавіта: сабачы зрок, Сабачыя вочы. 3 прычыны тае, магчыма, Спіць заяц і ўночы 3 незаплюшчанымі вачыма; Гэта ўжо не для ВАКа [], Прыродны фактар мы абыходзім маўчком: Маленькі сабака — Давеку шчанюком (!); Мы перавагу ў песнях аддасм салаўю, Лірычную вытанчаем брую, Заторкваем вушы, пачуўшы варону, А калі б у Піліпаўку запісаць рую, Ад гону да гону, Хаця б на хвасце сарокі (Правобраз магнітафона далёкі!), Давярацца нельга ў навуцы рэху, Сабаку трэба запісваць з першабрэху! Маглі б запісаць завочніцы тэксты песень пра поўню, Іх сабака зацягвае, калі глядзіць на катоўню. Часам яшчэ ламаюць галовы (Прыклад прыкра не новы!), Як будзе правільней (правільнёй?): Тостаў альбо тастоў (?!); Асабіста я цвёрда перакананы, Што грунтоўнасць навуковае ўстановы Вызначаецца наяўнасцю сабакахвастоў! Апаненту даецца слова (На сэрцах адлега!): — Мы зробім правільны вывад з заслуханага ўсяго, Калі прызнаем, што шаноўны калега На гэтай тэме сабаку з'еў... — I не аднаго (!), Актуальнай праблеме намеціўшы зрух! — Дадае з пэўнага месца свайго Прадстаўнік ад навук — Адстаўнік Аднавух. IV. Святла! Святла! Вучоны свет. Звяздар, Не злічыш поўні! Акрасаю ўсяму — Банкет. Свяцілы дрэсіроўні! Стамляцца ў тостах кожны рад — Усё дарэчы выйшла. Пачосткі столькі, Што наўрад Стол пераскочыць выжла! — I не пніся, як слабак... (Чвяк...) — Рад, сабака, лаўрам... — Меч Дамок... (Чмок...) — Дужа цяжка, без сабак, (Чмяк...) Стаць бакалаўрам... Ісціне прымярай распашонку, Навуцы — адрасуй модлы, Не толькі зарплатай утрымлівай жонку, Не адставай і ад моды. Для аздобы любога банкета Трэба хаця б аднаго паэта, Залучыш некалькі штук, Гэта ўжо, як сказалі нашчадкі Канта, Stück Поўны экстазу, Абсмоктвае кожную фразу, Як тлустыя бітлапатлы свае, У сенцах А ці ў фае Прыхільнік зацірак, Паэт-лірык: 3 таліяй асінаю Ты дрыжыш асінаю, Я з мазгаўнёй дубоваю Волю выпрабоўваю... Паэт-трыбух (На яго, па-руску кажучы, хапіла б трех букв!) Ад закусак разбух, На экспромты таропкі: I падаўся ў заробкі Жарабец да жаробкі... На мутным воку банкета I крытык не як бяльмак (Ад прыроды шпак, А выпендрываецца, як калібры): Асацыятыўна я адчуваю смак Толькі ў інтэлектуальным верлібры!.. За сталом стамляюцца, як на сяўбе. Кожны слухае сам сябе. — Ведама, ў вучоныя як ісці, Няма асаблівага фокуса: Воку вока — за! — Узяў я свайго Аббрахайлу ў якасці Яскрава-куслівага доказу! — Гаспадар Дыбайла Пра сябе спрабуе напомніць. — Просьба напоўніць!..— Шуміць застолле буйнае І там-сям рагатае. А пад сталом... V. — Пабыў я ў зубах тваіх I пад ствалом...— Завесялелы Аббрахайла прыгадвае.— Аб старасці дбай у сталасці... Вудзь, воўча, госцем — Зубамі не ляскай. Прыгода, якая са мною сталася, Пэўне, некалі стане казкай. Прагнаў мяне гаспадар, а ты Пашкадаваў (не так, як сваяк твой кабылу!): Есці не стаў мяне з дабраты, Які быў наедак — скабы ды жылы. Адпусціў адкарміцца да гаспадара, Той быў рашыў, што я не сцярог дабра ў яго. Ты ж дзіця гаспадарскае ўкраў са двара Так, каб убачылі ўсе, што я адабраў яго. Перш чым з'есці мяне, Закусі як след. Не за ўласны кошт выдаю банкет — Са стала навукі і мне перапала. — Вочы ў цябе я пазычыў, сусед,— Воўк пад сталом — Такое здараецца мала! А справа, васпане, во ў чым, Тут я з запрашэннем воўчым... Аббрахайла падхвальвае воўка: — Як і я, ты хвастом круціш лоўка! Косці пад стол несучы нам, Шчыруе прыслуга не вельмі, Вось пабыў бы ты на сучыным Вяселлі! Што банкет!.. Гаў!.. — А ты, сусед, Стаў Здароў, Як заяц вясной. На воўка памоўка, А мядзведзь спадналуску... Воўк гаўкнуць хацеў, ды зароў: — Хачу пяяць, Шэф раіў мой Не налягаць на закуску... — Не жартуй з бядой! — УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ! — Зацягнуў На адзін лад (Даўжэй за даклад грунтоўны!) Пра ваўчыцу, пра лог... Эпілог быў раптоўны (Не паратоўны!), Як і пралог. Ні авечкі, ні воўны! Вырвешся з лап — Доўга ікаецца. Храпа была б, А кальцо адшукаецца! VI. Хадзіць прывабліва ў быках — Рагатых кавалерах. Як рэбраў абручы ў баках, Не страшны шэры з шэрых! Як сілу чуеш у рагах — Не саступай з дарогі, Пакуль абух не гахне (ггахх!), Стой незалежна на таргах, Не забрыталі б рогі. Усё варочай дагары, 3 разгону бі, 3 нахрапу, Пакуль яшчэ гаспадары Кальцо не ўдзелі ў храпу. Што бысю Капыты мачыць, Куды рагамі цэліцца? 3 кальцом у пысе Бык маўчыць, Ні мычыць, Ні целіцца! VII. Тут не на раз маракаванне, Тут трэба мець якраз меркаванне, Ведаць, Разведаць, Што, як І дзе. Раз- мер- ка- ван- не Ідзе! Перад выпускам — Не сягоння! — Трэба лаўчыцца, Можа ў зяцях ля Смаргоні Пакінуць ваўчыца... Кепскі дыплом, I без сувязей, Шэлег цана! Не паможа апломб. Мур не праб'еш ілбом, Пойдзеш да цыгана! Якія тут неслухі-дрыгуны Мурашнікі перарылі? Цікавяцца цыганы Як прадстаўнікі перыферыі... VIII. Забудзь на валацуг, Мець хочаш хоць павець — За медзь Скачы, Мядзведзь, Свой валачы ланцуг! Лясная галава, Не пад нараў у носе Кальцо? Аж цэлых два Любая пані носіць! Завуцца завушніцы. Ваўку кальцо й не сніцца! Ды на цябе мядзведзіцы Глядзяць і не нагледзяцца! Хадзіў па вудыры, Па шышкі да калод, Цяпер павадыры Сцыганілі прыход! Б'е мядзяк па медзяку Розна пажаданы: На зязюльку — Бедаку, На крумкача — Пану! Дай, цішыня, паслухаць, Ці не гром гручыць, Мядзведжая паслуга Цыгану ручыць! Не скрыпка грае — Цымбалы, Не сваты едуць — Цыганы! 3 цыганом — майсцер Да чужых кайсцер! IX. — Насякаем жаронцы! — Высцілаем под! (Цыганскае сонца... Цыганскі пот...) Для цябе, дзеўка, 3-за пазухі прыпеўка: — Цыган бацька, цыган я, Улавілі салаўя. Бацька ў пуню, А я ў ток, Бацьку ўбілі, а я ўцёк! Загадка-свацця I тут нос дзярэ: — Цыганка ў хаце, А цыцкі на дварэ (?). А ў садзе яблыкі — Цыганы, Абтрасуць іх зяблікі, Ці гані, Ці не,— Абтрасуць I таму прынясуць У чырвоным жупане, Хто хутчэй засне... Цыганё: — А мне? — Залез, паганё,— Не спі ў гумне! Малым пацеха! Ад смеху Не трэснуць ледзьве, Дражняць мядзведзя: — Мядзведзь, мядзведзь, Не ўмеў сядзець, Пакуль навучыўся, Хадзіць забыўся... На гора й сядун — Дзіця. Абы мядзведзь цыгану, Шатун, Хаця! — Мядзведзь дзяліўся камаром, Скупы падавіцца й вугром. Сумна без навару жыць — Ручку дай паваражыць! Сумна, баця, жывяце: Божкаеце, божкаеце. А ўдалося ж сіраце, З'ела курку ды з ножкамі — Трапечацца ў жываце! Банкарты Гуляюць у карты, А бацькавы дзеці Ламаюць клеці. Не тужы — Паваражы! Ад чаркі ў пяты Ці ад сваркі горача. — А дзе ж твая хата? — Проціў ліха на ўзгорачку! А мядзведзь упрысядкі — Вось дык скокі! Ну-ткі, Лепш упрыся-ткі! Сам бярэцца ў бокі! Не ўтрываў смяшок, Рогат горбіцца. — Ажаніўся мяшок, Узяў торбачку, Туды-сюды павярнуў, Цмок у мордачку. Цыгана Таптыга — хваць Ды зароў, зароў: — Ты мяне па мордзе гладзь, Не лічы зубоў! Як туп, дык і топ, Скокі ўсім да смаку. — Ажаніўся залатар, Жонку ўзяў гуляку, Палажыўшы на лавачку... — Даць медзвядзю маку! Вось камедзь дык камедзь. (Дзе бярозна — Росна!) Заваліўся мядзведзь, I ўсе дуды — розна! Счубіліся цыганкі. (Ды не драмліце, цацаркі!) Пан Езус пахвалёны, Адкуль бяруцца кляцьбёны? — Языком абмываеш і там і тут, Каб цябе абмылі на кут! — Каб табе сонца было не міла! — Каб табе моль пяты пабіла! — Каб ты хадзіла пад плотам Калючым дротам! — Каб учарнела ты (каб!), як саган! — Каб спаў з табою стары цыган! Праксэды, Аўдулі Паразяўлялі раты. (А ў клеці, а ў дулі Пайшлі не каты...) Гарэлкі ўволю: Пяі, застолле! Цыганка ў дарозе, Цыган на парозе. (Сюжэт не новы ў прозе...) З'ела б котка рыбы шмат, 3-за лускі марока. Не зашкодзіць сала шмат I Для скамароха. X. У кожнай эпохі Свае блохі, Свае сарокі, Свае скамарохі, Свае сурокі, Свае зарокі, Свае сенсацыі, Свае прарокі, Свае сен-сансы! Скора і мох, Скамарох 3 камара мог Прадаць сем шкур, Чур ! - Восьмую сабе на мех, Хай восенню сапе ў ім смех. Узяў кусок 3 камароў насок, Хацеў размачыць, А ён у цэбар не лезе; Раз маўчыць Лясун, Скамарох-ласун Кусок у лясок — Стала цёмна ў лесе. Скамарох! Каму Асака — мурог Яму! Куму Вязе на страказе. Сястра казе — Страказа. Схавала хвост рака За Гарою кустам у рукаў. А там сустракаў Мураша — А чаму, рашаў Скамарох,— Таксама рог I не адзін у маладзіка, Як і ў кума-дзівака, Што не дбаў пра жонку, Падабаў пражонку. Маладая кума Дбала пра сябе сама! XI. Як аб сценку гарох: Муж стары ніякі! Скамарох на парог — На патэльню яйкі! Не скупыя жмінды На святыя нікды. А ў скамароха прысмакі, Ёсць хлеб траякі: Чорны, белы й ніякі. Нуда ў касцеле Свентэго Роха! Што за вяселле Без скамароха?! Вестка з падстрэшку Мчыцца з падскокам. Жэняць Цярэшку Са скамарохам! Цярэшка цярэжыла, На нечы не ўлежала. — Цярэшка, чаху-чаху, Што ў цябе ў мяху-мяху? — А скажу ў смяху Я скамараху. Даць скамароху Бочку гароху, А скамарыцы Торбу пшаніцы! — Цяжка і дуду надзьмуць. Усе дзеўкі дрэнна йдуць, Адна дзеўка добра йдзець, Круціць задам, як мядзведзь. Лёсткі-пялёсткі Не для Таптыгі. Не столькі пачосткі, Колькі фатыгі. Любіш разынкі — Не лаві разінькі! Дзед бабу ловіць, Ляшчыннік ломіць, Ляшчыннік не ломіцца, Бабулька не ловіцца: — А здайся, бабулька, здайся, На іншых не спадзявайся, I тыя ж не лепшыя, Ёсць за мяне й меншыя! Дзед бабе чугай пашыў — На начы сем раз будзіў. Падумала бабка, хітруха такая, Ці я не захутка ад дзеда ўцякаю? — Не ўцякай, дзедзя-лябедзя, Пашыю футра з мядзведзя... Мядзведзь, Не злець, Цярпець... (Ледзь-ледзь!) Палічыць бы па лычах (У карчы — культуру!) Дзеляць на тваіх плячах, На мядзведжых, шкуру! Не звязаў — не валачы, Сам свае лычы лічы! А з цябе, 3 тваёй каргі, Хцівы чалавечак, Ані чорту качаргі, Ані богу свечак! Ад Цярэшкі арэшкі Хай хавае Цярэшка. А ў лесе сцежкі! Арол ці рэшка? — Воўк варожыць на поўню, Пазірае на пуню, Уварваў — еш напоўню, Лапу ссі, як сапуня... Дзе буры лёг, Там і бярлог. Спі, пакуль пярун не падыме. А тут чакай дубеючы, Калі гаспадыня Чаго прынясе. Верабеечка — У страсе, Качан капусты — на лясе. Абрыдла яму — Ад хаты да хаты, Ісці б па ламу Да мядзведзіцы ў сваты! У Смаргонь Ці ў агонь — Гэта ўсё адналькова. 3 сілы выб'ецца конь, Не памогуць падковы. Што Таптыгу старому Толку з гэтай вучобы? Хай пану — харомы, Цэхмайстру — хваробы, Медзвядзю — глушчоба! Каб сабака разяваты Падавіўся брохам! Скамарох падаўся ў сваты — Ты за скамарохам. Як да Ганулі Сваты шуганулі. За кроснамі дзеўка У адной кашулі. — Чаму без спадніцы, Дзе сватаў бохан? — Спяць аканіцы, Двор не абброхан. — Галубка, дзе бацька, Да кубка ласы? — Паехаў для мяса закрасы. — Дзе ж маці? Ні квасу кварты, Ні соладу... — 3 учарашніх жартаў Хварэе сёлета... Як быў квас, Не было вас, А як засталіся адны квасіны, Дык вас чэрці нананасілі! (Дома не ўсе — Відно ж. Да красенцаў ні на панож, А замуж як на нож...) XII. Цягні руку ў прыскрынак, Ашчаднасці — Капцы. Адно саслоўе рынак: На рынку — ўсе купцы! Мяшчане, Местачкоўцы, Скрозь Кожны нос суе. Тут нават выпадкоўцы, Заезджыя — Свае! Гаршкам не біцца — Збыцца б! Зіхцяць Тузы-тазы. Купца забрала, Быццам Казла за матузы. Забрала, ўзяло. Нутро загуло: — Купіў бы сяло, Ды грошай гало! Дзядок далей закраўся Ад бабчыных вачэй, Скароміну-закрасу Збыць наравіць Хутчэй: — Было трошачкі грашышкаў, I тыя дзеўкам расшышкаў. Кабета-працаўніца (3-пад цёплых кажухоў) Умее прыцаніцца Да цёплых жаніхоў: — I купіць бы купіла, Ды згубіла купіла! Скароміна не тая. Ад загавін пашчу, Як хлопца забрытаю — Не скора адпушчу! Не было мяса, I хвост — не закраса. Усім хапае часу Пад'есці ў думках Ласа. — А па мне хоць сабачына, Абы вочы не бачылі! Заб'юць тут гакі-бакі. Ах, вёска Старына! Адтуль хітрэц сабаку Прадаў за барана. На сала не багаты — Смяяўся стол за двух. Кот Пёр наўцёкі з хаты, Сабачы ўчуўшы дух. Прадаў аброць і колы — I, сам сабе суддзя, Спадар ужо вясёлы Прыстаў да медзвядзя. Заняты ён размовай — Фатыгай разумовай. — Ты выйшаў з пячоры Учора. Я сёння з бярлога,— Нябога. Ты гнеш перад панам Свой карак з праклёнам, Я з капелюхом абшарпаным Перад табою з паклонам. Не спяшайся ў абдоймы, Ды звысака не глядзі: Па-свойму 3 табою Абое Мы — медзвядзі. Мы, чалавеча, Падобны нечым. Не смейся, рабе, Будзе і табе! XIII. У Смаргоні дагаджай. Называецца Смаргонню А таму так, Што ўраджай Родзіць На адзін сморг з гоні. Медзвядзю вярста ці гоня, Дужа розніцы тае. Навучэнцы не ціхоні 3 Акадэміі яе. Трапіш з лесу да Смаргоні, Ясна, не для адпачынку. Калі дзядзьку тут 3 морг гоні, Неба медзвядзю — 3 аўчынку. Хітра выдуманы роў Для цэхмайстра — дрэсіроўня, Медзвядзю раўсці ўсё роўна, Так бы сам «прафесар» роў! Навучэнцы не ціхоні. I таму на ўзроўным фоне Ва ўлюбёнцы выйшаў хутка Ціхі медзвядзёк Мірутка. XIV. Не нацешацца з Міруткі: Трэба — гнуткі, Трэба — пудкі, Скажуць слухаць брэх ля будкі — Будзе слухаць Дзень і суткі. Сам сабака гаўкнуў з будкі — Не мінуе хвастакруткі! Думкі натаваць — Бяроста. Хочаш — Сцісні ў лапы проста, Грай, Як дзед той на дудзе. Хочаш злапаць лёс, бясхвосты, Драпай Лапай, Хто, Што, Дзе?!. Хто ў гаросе, Хто ў аўсе: У яго на ўліку ўсе. Берастовае дасье Пухліцца ў Міруткі. Фактаў з лапы сам Дассе, Не пашкодзяць чуткі! Дрэсіроўшчык Дрыхне дома: Хто чым дыхае,— Вядома! На цэхмайстра войстрыць кіпаць Розгаў трэба ўволю ўсыпаць! Марыць драпнуць з дрэсіроўні — Адбіваць паклоны поўні! Спрабавалі браць за грудкі — Не мінулі «вашапрудкі» (Тут халодную — Дарачай Называюць так, Іначай...) Не нацешыцца з Міруткі |Таўстаскурай «прафесуры». Пастаяць за сябра —дудкі! — Прудкі, Выпрудзіцца з шкуры! Выпуск — хто куды. Мірутка — Шусь у будку, й нічагутка! Дослед (Не на ўласнай шкуры!) Ставіць Пры кіпцюрантуры... XV. Ідуць па лесе выпускнікамі. Што ў голаў улезе, Уміг знікае: Мазгі свідруюць Шалёныя зыкі. Няйначай, сябруюць 3 д'яблам музыкі? I месяць, I месяць, Даўбешкамі ў бубны. А ў лесе месяц Той самы Шлюбны. Цукерку ўгледзеўшы — Да торбы ў сваты. А недзе мядзведзішку Невуч касматы Вядзе пад адхоны — Ды ў абдымоніху. А ты, Вучоны, Скачы «Лявоніху»! Заціхлі гукі На нейкі момант. I — цішы гулкі ударыў молат. Лес за-шу-меў... За-пах-ла ка-рэ-нне... Прачнуўся гнеў. Ад-дзі-ка-рэн-не Па ўсёй навуцы Ды пяцярнёю. Ланцугі рвуцца — Усё парахнёю! Зглушылі вушы Вар'яцкія тушы, Павадыры, Злыя душы, чым не тушы?!. Павадыр Ці правадыр, Правярай, ці глыбак вір! Ціха! Зваж, па чым ён, ліха фунт? Бунт! Вылятай, як з бочкі шпунт! Бунт! Для касцей ці мяккі грунт? Бунт! O, psia krew! Сабака! Hung Бунт! Норавазнаўцаў потым Быў вялікі табун там. У Акадэміі бунт употай Называўся Мядзведжым бунтам. Даліся ў знакі I зноў жа — сабакі! Завадатаі Не мядзведзішак сваталі. Іх вянчалі ў дубцы ды ў вілы. Валачы гасцей Радзівіла У спёку ў санях — Не цярэжыць Цярэшку ў сянях. Сані не едуць самі, Хоць і дарога з солі. На збітыя лапы — Болю даволі! XVI. 3 тых часоў кандуіт узнік, Каб Смаргонскае Акадэміі выпускнік Ні карэння, ні моху не нюхаў, Каб пошуму лесу не слухаў. Выпускніку шкодзяць Одумныя ўспаміны! Яму супакаенне адзінае: Штогадзіны, Штодня Траскатня, Грукатня, Брахня, Толькі — не цішыня! XVІІ. Ахі! Скідайце хутчэй 3 плячэй Апранахі! Як іскры з вачэй — Не пішыся ў манахіі Охі! Здзірайце, як той падатак, 3 пятак Панчохі! Прэч паноў і панятак,— Хай скачуць, як блохі! Усе, Усе, Хто ссе Піпку тугі пакрысе, Пакідайце сховішча! XVIII. Скамарохі. Відовішча! Пакажы, Валакіта (А багдай бы ты сам умлеў!), Як кароў ксяндзовых Мікіта Заганяе ў свой хлеў. Ахвяраваў быў на свенты косцел Цялушку апошнюю й подсціл. Ксёндз раіў думаць аб раі I ўтаймоўваць хэньць. «Пан Бог за адну пасылае Двудзесьце пеньць!» Ад гізу ксяндзовы каровы Забеглі ў Мікітаў двор (Стрымаў Бог слова!), Мікіта ўсіх і запёр. Алілую Богу й падаўне Прыйдзецца дзесьці пець, Якраз жа і даў мне Двудзесьце пеньць! Як рэзаліся ў карты Поп з ксяндзом не на жарты (?), Поп прысягаў, ачмурэўшы ад седні: «Не паможа Божа — Не служу абедні!» Без шэлега вяртаючыся пад зару, Падпіраючы ілбом; Тын, Званару Здалёку зароў яшчэ. «А заўтра Мартын, Ані тром-балі-бом, Ані дзын-дзылі-дзын, Ані за вяровачку!..» Пакажы, Недалужа, Заробіш сала, Як жонка мужа Ды зневажала. Павяла ў поле Дый прывязала Плячмі к бярозе, А ўсім — к дарозе. Марнее бядак. Хто ні едзе — пытае: — Чым гэта так Чалавеча баўтае?.. Як дзед бабу разуваў (?), Рот ад страху разяваў. (Ой, бабулька, што за звер, Я ж баюся, каб не з'еў...) Пакажы, як плыве Пан Хамуйла важліва, Хоць жыве ў хляве, А па-панску кашляе. Пакажы, Як разважліва Пінчук развязвае Свой капшук, Як смаліць чортава зелле (?). Стаптаўся знізу паляшук, А зверху — Вошы з'елі. Пакажы, Як прамудрыя палешукі Як не нацёрлі сабе плешакі, Гумны ўсе папалілі, А вавёрку злавілі (?). Як старцы Пабіліся за сухарцы (?). Забараняе поп Упамінаць імя госпада ў Суі, Бі ў Бачэйкаве лоб, Старац скрозь калясуе. Хлеб наш насушаны, Сам ссох і нас ссушыў... Чорт баяўся сухой ігрушыны I медзвядзю бярлог сымшыў. А мядзведзь у журбе Боты сам сабе Шыў... Мёду потых Чуе носам, Мішка ў ботах, А след — босы... А ты, Механоша, Смеханоша, Маўчыш, як святы. Раскажы, як у ліпені Пала пароша... Як у сераду на масленіцу Певень узляцеў на прасніцу, Яечка знёс, На паліцу ў куточак занёс, А сляпы падглядваў, А глухі падслухваў, А бязрукі яечка ўкраў, А бязногі ўдагон паджгаў, А бязрукі ў бязногага Яечка адабраў, Галапузаму за пазуху паклаў... — Ёсць з кім марыцца Ноччу, Ёсць з кім мірыцца Днём! — Рагоча Скамарыца.— Калі ж перадыхнём?!. Скамарыца не ўдава, Хай сабе дарогі: За пнём галава, За калодай ногі! Лапаць — Каб без куракоў! Чосу дай абцасу! Наелася буракоў, Напілася квасу, Манілася з хлопцам спаць — Недабрала часу! Нешта хмур Дзяцюк. Юр, Як цюк дык цюк. (Светла ў цёмную ночку.) Ой, пайду з тугі-гора ўтаплюся У салодкім мядочку. Ой, пайду з тугі-гора заб'юся Аб белыя падушкі. Ой, пайду з тугі-гора задаўлюся На шыі ў маладушкі. Пайшоў... — Таптыга, Табе спарышоў з барышоў, Як Жыцень у жыце Кабет пераймае (?)... Іржыце, панове, іржыце, Хоць жываты расперажыце. (Хто каго пераймае?) XIX. Па свеце ідуць скамарохі— Пасынкі сумнай эпохі. Што за анафемы I пагоні Акадэмікам са Смаргоні? Не шкодзіла б часам Неданоскам I недамеркам Сам-насам Пабыць з люстэркам Хоць трохі... Смяюцца Пасля Скамарохі... Медзвядзю скакаць — Абы ранак. I смачны і хрупаткі, Хоць і з добрай рукі, Кальцо Нагадвае абаранак. Кальцо зламанае маладзіка Прыемней для выпускніка! XX. Здаецца, што й крэндзель Паказвае кукіш... На віскі, На брэндзі Таптыгу не купіш! Дзівуецца ледзі: — мЕдВеДи! XXI. Як нямаш Камаш, Ногі мыць дарэмна. Кішыць кірмаш На Рэйне. Словы меле на пыцель 3 імем гучным Смаргонскі вучыцель 3 вучнем. Знойдзе Бог мужыку загану. Як на гэтым свеце ні секлі, А горай яму, чым пану, I ў пекле: Пан спакойна сядзіць у катле, Кіпіць у смале, А мужыку — і дровы сячы, I пад кацёл валачы... Хіба ж не праўда, скажэце, Хто жыў на гэтым свеце На ўсю шырыню, Пад гранітам разлёгся на ўсю даўжыню, Хіба ж я маню, Багаты на латы Сярэдні гаспадар з Бярэзіны, Па баках дзве торбы, А сам,зухаваты,— Пасярэдзіне! Цягне табаку ў храпу Між пчаляром і пчалой Пасрэднік — Касалапы Прыстола наследнік: Пад сталом I пры столе наслядзіць так, Пакуль змяцеш — Гальнём стане венік. Бюргер, Трасі кішэнік, Цягні пятак, Ці — хай яго спрашыц Пфенінг! XXII. 3 лаўраў Лаўровы лісток зялёны У суп скамарохаў Падае. — Адкуль а-к-а-д-э-м-і-к-і, 3 Егелёны, 3 Сарбоны, 3 Падуі?!! Шум у харчэўнях, Шуміха ў друку. Адказ Па карчэўю, Па мулкім бруку Трасецца ў дзіравым фургоне: — Са Ссмуурр- гоо- ні... XXIII. I на гладкай шашы Смех праймаюць дрыготкі. На свой хвост не брашы... А ў медзвядзя Хвост кароткі...