Краю мой!Я не знаю,Як трэба пісаць пра цябе.Але ведаю-знаю,Як трэба табой даражыць.Знаю: мнеБез тваіх даляглядаўУ вечнай журбе —Ні спяваць,Ні кахаць,Ні аб будучым марыць,Ні жыць!1965
* * *
Як цяжка,Як душнаАд фальшу і бруду!Душа — як на катарзе,Хоць і не ў ссылцы.I бачу —Па злобнай чыноўнайУхмылцы, —Што катаргі гэтайЯ век не адбуду.1971
КАЛІ Я ЖЫЎ?
Падказка для нашчадкаў
Калі я жыў?Адказ на гэтаЗусім не цяжка будзе даць,Бо ёсьць дакладная прыкмета,З усіх найверная, відаць.О, невясёлыя гадыМайго жыцьця!Я жыў тады,Калі вучылі ў мове рускайУ нас і горад і сяло,I на ангельскай, на французкай,I на іспанскай — аж гуло,На выкапнёвай стара-прускай,На мове інкаў і этрускаўТаксама хораша ішло,I толькі роднай беларускайУ школах месца не было.Ну, а калі не вучыць школаI гоніць мову за парог —То як жа ёй гучаць наўкола,Ды так, каб сьвет прывеціць мог?Калі пануюць запраданцы,Што прадаюць свой родны крайЗа чужаземныя акрайцы, —Ад іх спагады не чакай.Даруе ўсё іх суд суровы —Забойства, кражу, гвалт і зьдзек,Адно любоў да роднай мовыВам не даруецца павек.Такі — мой час!Такім і ўзойдзеЁн у гісторыю зямлі,Дзе нашай мовай у стагодзьдзяхКалісь пісалі каралі.1975
* * *
Каменьні ляцяць на дарогу.Аднойчы якісь не міне.Каму я паплачуся? Богу?Дык ён... ці пачуе мяне?Паклёпы з начынкаю ядуКладуць і кладуць на чало.Каму я паскарджуся? Д'яблу?Яшчэ нехапала чаго!Есьць добрыя людзі — я ім быПаплакаўся трохі, але ж —У іх над галовамі німбыУласных накут. Ім не лепш!Не волен я горкай гадзінайЦяжар свой на іх ускладаць.Дык што ж застаецца, Радзіма?Ты можаш параду мне даць?I чую я голас, надобныНа голас матулі маёй:«Будзь дужы, будзь мужны і добры.Не бойся натхнёных хлусьнёй.Адрынь іх суды-перасуды.I чорнай не вер варажбе.Хай свеціць заўсёды і ўсюдыМаё блаславеньне табе!»1985