Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 403

Васіль Быкаў

Адказ з УААПа не прымусіў сябе чакаць:

«…общая сумма гонорара автору В. Быкову за написание сценария трехсерийного художественного фильма должна быть определена в размере 14000 рублей.

Из них:

1. Вознаграждение за уступку права экранизации опубликованного произведения, два произведения по 2000 руб. = 4000 руб.

2. За сценарии х)т, написанные по мотивам опубликованных произведений

1 серия — 4000 руб. (100 %),

2 серия — 2000 руб. (50 % ставки гонорара),

3 серия — 4000 руб. (50 % от ставки оригинального произведения).

Итого: 14000 рублей».

Напрыканцы студзеня 1976 г. В. Быкаў яшчэ раз нагадаў пра невыкананне «Беларусьфільмам» ранейшай дамоўленасці — ён тэлеграфіраваў, у прыватнасці: «…напоминаю студии факт невыполнения ею договорных обязательств относительно автора…». Трэба думаць, ганарар пісьменніку быў усё ж выплачаны, бо на тэлеграме зроблена службовая памета: «Согласовано, что бухгалтерия переведет гонорар сегодня же. 3.II». Таксама як і на прыгаданым лісце з УААПа значыцца лютаўская рэзалюцыя дырэктара кінастудыі: «т. Бабицкой А. А. Оплатить согласно договора 12 тыс. руб. Е. Войтович. 6/II.76 г.».

* * *

У Архіве В. Быкава захоўваецца чарнавы аўтограф значнай часткі сцэнарыя 3-й серыі — сшытак без вокладкі, у якім 21 старонка спісана пераважна з аднаго боку: пачынаючы са слоў старога немца: «Прима вин!» і заканчваючы сказам: «Потом переносится в сорок третий, и перед его взором проходят лица бойцов-автоматчиков: Чумака, Кривошеева, Шапы, лейтенанта Гриневича и Ананьева, старшего лейтенанта в фуражке и мокрой плащ-палатке…». У другім сшытку — заканчэнне сцэнарыя (пачынаючы са сказа: «Светает»), усяго 34 старонкі, таксама спісаныя пераважна з аднаго боку. На пачатку сшытка пазначана: «На восходе солнца»; напрыканцы тэкста на асобнай старонцы малюнак рукой Быкава: сядзіба з паркам, устае сонца.

Пры параўнанні чарнавога аўтографа, літаратурнага сцэнарыя і публікацыі ў часопісе «Смена» можна прыйсці да высновы, што тэксты практычна ідэнтычныя, за выключэннем невялікіх разыходжанняў моўна-стылёвага характару: так, у аўтографе і літаратурным сцэнарыі гаспадары сядзібы гавораць: «Здрафствуйте» і «тофарищ», у публікацыі ж у «Смене» літара «ф» захаваная толькі аднойчы (ва ўсіх аналагічных выпадках у дадзеным Зборы твораў яна ўзноўлена). Да таго ж, у чарнавым аўтографе адсутнічае эпізод, калі Ананьеў гаворыць пра намер ажаніцца з Зінай — пачынаючы з яго слоў: «А теперь… А теперь я вам должен сказать […]» і заканчваючы: «А ну, еще раз за Победу!» (у чарнавым аўтографе: «Вот как надо пить за Победу! Ну, взяли!»).

У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца, відаць, пазнейшая рэдакцыя значнай часткі сцэнарыя. У папцы з надпісам (але не рукой аўтара): «В. Быков „Долгие вёрсты войны“ 3 серии (литературный сценарий)» знаходзяцца 2 рукапісныя і 92 машынапісныя старонкі сцэнарыя 1-й і 3-й серыі са шматлікімі праўкамі і ўстаўкамі, зробленымі самім пісьменнікам.