Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 392

Васіль Быкаў

У выніку заяўка была прынята, а 17 ліпеня з В. Быкавым падпісалі дамову, згодна з якой сцэнарый тэлефільма «Долгие версты войны» (з трох серый: арыгінальнай «За два шага до победы» і дзвюх серый па матывах аповесцяў «Жураўліны крык» і «Атака з ходу») патрэбна было здаць не пазней за 15 верасня 1974 г. У сваю чаргу кінастудыя абавязвалася выплаціць аўтару ганарар (першая серыя — шэсць тысяч, другая і трэцяя — па чатыры тысячы рублёў).