Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 391

Васіль Быкаў

2 ліпеня В. Быкаў быў запрошаны выконваючым абавязкі намесніка галоўнага рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм» Э. Калядзенкай для перамоў адносна напісання сцэнарыя, аднак пісьменнік адказаў тэлеграмай: «Этой неделе приехать киностудию не смогу. Быков». Між тым, перамовы гэтыя, відаць, усё ж адбыліся, таксама як і кансультацыі з прадстаўнікамі сцэнарнай рэдакцыйнай калегіі і аддзела замоў ТА «Экран», у выніку чаго ўзнікла задума стварэння больш шырокага па ахопе падзей вайны фільма. Ужо 12 ліпеня заяўка пісьменніка з Гродна абмяркоўвалася на пасяджэнні сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Беларусьфільма».