Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 375

Васіль Быкаў

Што тычыцца заўваг кінацэнзараў, дык не выключана, што менавіта яны прымусілі пісьменніка пазбавіцца і ад аднаго з эпізадычных персанажаў: паліцая па прозвішчу Тарасюк (замест яго паўсюль упісаны паліцай Стась). Справа ў тым, што ў сцэнарыі (таксама як і ў аповесці) ёсць ужо адзін адмоўны персанаж з украінскім прозвішчам — усё той жа Стась Гаманюк. Пасля публікацыі ў 1966 г. у «Новом мире» аповесці «Мёртвым не баліць» В. Быкаву працяглы час ставілі ў віну «пространные намеки с попыткой противопоставить украинцев белорусам, утверждение, будто бы все украинцы чуть ли не с раскрытыми объятиями встречали гитлеровцев». І таму, па сведчанні былога прадстаўніка Галоўліта СССР У. Соладзіна (у 1961–1991 гг. узначальваў аддзел па кантролю грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры), «у прозе Васіля Быкава асабліва адсочваліся суадносіны „станоўчых“ і „адмоўных“ герояў па нацыянальных прыкметах: колькі і якіх рускіх, беларусаў, украінцаў». У. Соладзін прызнаваўся: «По „сигналу“, поступившему из украинского Лита, ЦК посадил наш Главлит „на подсчет украинских фамилий в повестях Василя Быкова. И что вы думаете, — сидели, считали!..“». І калі ў аповесці «Сотнікаў» галоўлітаўскія цэнзары ці не даглядзелі, ці проста пакінулі без ўвагі ўкраінскія прозвішчы адмоўных персанажаў, дык у кінасцэнарыі цэнзура, відаць, праявіла большую пільнасць: Тарасюк аўтарам быў выкраслены.

Сярод іншых істотных правак, зробленых В. Быкавым у сцэнарыі «Двое в ночи», вылучаюцца наступныя:

Стар. 160. Пролог. — «Пролог», трэба думаць, быў дапісаны Быкавым пазней, бо адрозніваецца шрыфтом асноўнага машынапісу; да таго ж парушана нумарацыя аркушаў — 1-ы раздзел, які ідзе пасля «Пролога» (памерам у два аркушы), пранумараваны, пачынаючы з адзінкі.

Стар. 164. — А ты откуда знаешь? […]

— Пройдет, конечно. Только бы до жилья дотопать. А то… Такой славный хуторок был! Ах, сволочи, сволочи!.. — Увесь гэты фрагмент, надрукаваны на іншай друкарскай машынцы, уклеены.

Стар. 165. — Вот, узнаешь? Гузаковский маслозаводик-то. Одни головешечки да кирпич.

— Это до меня еще.

— Ах, до тебя. Это мы с группой Лукашкина постарались. В декабре. И мост на Ислянке. В одну ночь — два объекта. Тих!.. Что такое?.. — Рукапісная ўстаўка (на асобным кавалачку паперы) замест закрэсленага ў машынапісе: «— Вот за пригорочком и Гузаки. Уж там что-нибудь… Тихо!»