Непрыхільны, як сіротка,Не прыласканы нікім,Ведаў хлопчык, як салодкаЖыць вось так, сабой самім.На Сымонку даўно ў хацеЎсе махнулі ўжо рукой.Не радзіцца б лепш дзіцяціЗ такой чуткаю душойУ куточках, дзе спрадвекуБеднасць лютая гняце.Цяжка жыць у цемнаце,У знявазе чорнай, здзеку,Дзе адбітак свой з-за хлебаНакладае талака,Дзе так пільна праца трэба,Плечы моцныя, рука,Дзе рот лішні на прымеце,I так топчацца сям’ёй, —Лепш бы там не жыць на свецеДзеткам з чуткаю душой!I Сымонка чуў і бачыў,Як крыўляліся дзядзькі,Ведаў, што ў сям’і ён значыў;Нават родныя бацькіПапракалі сына хлебамПры абедзе за сталом.Ён — завала, ён — нязгрэба,Ён радзіўся гультаём!Горка стане бедачыне,Не прыхіліцца нідзе,Тады толькі жаль астыне,Як пажаліцца дудзе.На прыволлі, сеўшы ў полі,Смутна стане хлопчык граць;Льюцца, таюць зыкі болю,Аж калоцяцца, дрыжацьДы заплачуць, затрасуцца,Капнуць дробнымі слязьмі,То ўгару яны памкнуцца,То зноў нікнуць па зямліI жалобна заміраюцьНемай жальбаю глушы,То зноў ціха зачыняюцьГоман сэрца і душы.— Ось, глядзіце, здольна грае,Як дудар той запраўскі!Так, галубкі, выцінае,Што рве сэрца на кускі. —Смутак жнеек тых апране,Разагнуцца і стаяць,Як Сымон на дудцы станеЖальбу сэрца выяўляць, —Так жа грае ён прыгожа,Серп застыне ў іх рукахI павісне жменька збожжаНа разогнутых плячах.Але дудка замірае,Як бы той дзявочы ўздых,I паволі заціхаеУ прасторах дзесь пустых.Граў Сымонка, а дзед слухаўI ківаў у тахт яму,Як бы ён з вялікай скрухайДумаў нейкую думу.— Добра граеш, хвацка граеш! —Дзед, ачнуўшыся, казаў: —I вялікі талент маеш!..Я, брат, зразу адгадаў,Што музыкам ты радзіўся…Малайчына ты, Сымон!Адно б толькі не пабіўсяI ты сам, як той твой звон. —Здрыгануўся хлопчык злёгку,К дзеду ціснецца бачком,Такі шчупленькі ён, крохкі,Вочкі ж бліскаюць агнём.I хлапчынка не стрымаўся:— Не, дзед, будзеш рагатаць…Я даўно, дзядок, збіраўсяДзеду нештачка сказаць,Ды ніяк не прыбяруся,Не асмелюся ніяк —Смеху дзедава баюся!— Эх, Сымон! ото дзівак!Праўда: молада-зялёна!..Ах, каб ты здаровы рос! —Да сябе ўзяў дзед Сымона,За плячук яго патрос.— Ну, расказвай! кажы смела,Мой музыка малады:Што ў цябе там зноў наспела?Можа песня для дуды?— Вось што ўперад я спытаю:Дзед! Ці чуе зямля боль,Як па ёй саха крываяРобіць боразны і роль?Як зямельку конік топча,Ці баліць ёй? ці чутно?— Мудра ты пытаеш, хлопча, —Проста слухаць мне дзіўно!Не, не чуе, бо не жыва:Хіба можа чуць пясок?Заўсягды зямля маўкліва:Як ні бі яе — маўчок! —Змоўк Сымонка і прыгнуўся,Цень задумы на ім лёг;Ён у думках зноў замкнуўсяДы скуб траўку каля ног.— Не, дзядок: а мне здаецца,Што яна такі жыва,Бо адкуль усё бярэцца:Краскі, дзерава, трава?Ўсё з зямелькі, дзедка мілы!Хто ж іх корміць, дарагі?Хто дае ім моцы, сілы?Як, з чаго растуць лугі?I чаго зямля так сумнаПознай восенню, зімой?I чаму прыветна, шумнаI так весела вясной?Бо яна, відаць, штось знае,Бо яна жыве, дзядок.Ўсё жыве і душу мае:Краска, дрэва і жучок…— Хто ж яго, Сымонка, знае,I не нам судзіць аб тым:Гэта справа — патайная,Не мне розумам дурнымГэты белы свет тлумачыць,Бо хто ж я? сляпы мужык!Мо твой розум далей бачыць,Мо ты ў праўду глыбей ўнік,А стары ўжо, бач, дурнее,Як за семдзесят залез.— Ты зірні, дзед, унь чарнее, —Паказаў хлапчук на лес, —Пара хвоек так прыгожа, —Ты прыгледзься добра к ім…Ці не праўда, як не схожаАдно дзерава з другім?Тая хвоя, што пры полі,Бач, стаіць як важны пан,Разгарнуўшы на прыволліСвае лапы, бы каптан;А другая, небарака,Пахілілася наніз,Стан пагнуўся, як кульбака,I верх жудасна абвіс.А чаму? У іх дзве долі —Лёс няроўнага жыцця…— Ну, Сымон: не чуў ніколі,Каб тваіх гадкоў дзіцяДы так мудра разважала,Толькі ведаеш, браток:Мне здаецца ўсё, што малаПажывеш ты, галубок,Бо не любяць свет і людзі,Каб іх тайнасці пазнаць,Каб заглянуць у іх грудзіI зняць тайнасці пячаць…Ну, а што ж ты мне, старому,Думаў, хлопчыку, сказаць?— Тое, дзедку, што нікому —Табе толькі можна знаць.— Дзякуй, хлопча, за увагу,Надта рады, мой каток!Сядзь бліжэй, а я прылягу,Бо штось ные трохі бок…Эхе-хе, брат! адспяванаМая песня, дый пара —Ўсё нутро ўжо папсавана,Чуць трымаецца кара. —Застагнаў дзед, кладучыся,Лёг, шчаку рукой падпёр.— Смерць падходзіць, крадучыся,Як да стада воўк з-за гор…Ты, Сымон, баішся смерці?— Не!.. сапраўды гавару:Я б хацеў скарэй памерці, —Дзед, памрэш, і я памру.— Жыць табе, мой хлопча, трэба:Ты малы яшчэ, дзіця:Расквітнее твая глеба,Прыйдзе час твайго жыцця…Уміраць хоча! старэча!..Смейся з гэтай гаманы!.. —Ды ў той момант дзесь далечаЦіха бомкнулі званыI між імі звон пабіты,Той надтрэснуты, стары;Зыкі, смуткам апавіты,Млеюць жаласна ў бары.— Вось цікава: аб тым звонеЯ й хацеў апавядаць.— Ну, кажы, кажы, Сымоне,Бо цікава гэта знаць.