Читать «Дарога ў сто год» онлайн - страница 9
Кастусь Цвірка
«Усіх людзей схапіў бы я ў абдымкі»,— расказваў стары. I вось ён — у Слуцкім замку: судзіце... Заканчваецца паэма так:
Прыгожая, чыста беларуская, з сівых вякоў легенда. Нечым падобная на паданне пра Машэку. Але ці існавала сапраўды такая легенда? Можа, гэта толькі прыгожая кветка паэтычнай фантазіі? Усё гэта трэба даказаць. А каб даказаць — неабходна пашукаць легенду. Праўда, з таго часу, як мог чуць яе Сыракомля, прайшло сама меней 122 гады. За гэты час не адно пакаленне людзей змянілася на той зямлі. Але ж народныя паданпі i легенды, як сцвярджаюць фалькларысты, жывуць доўга, яны пераходзяць з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Тым больш легенды тапапімічныя. Ba ўсякім разе, хай не сама легенда, то хоць бы назва ўрочышча, ды павінна ж захавацца, калі яно сапраўды існавала. Праўда, адшукаць нейкае маленькае ўрочышча, ды яшчэ ў глухіх бясконцых лясах, мусіць, нялёгкая задача. Нy, a ўсё ж? Адрас жа ў мяне ёсць — Дзякавіцкія лясы.
Дзякавічы я знайшоў на карце. Гэта веска ў Жыткавіцкім раёне. Каля самай большай ва ўсім Палессі блакітнай плямкі з надпісам «Чырвонае» — легендарнага Князь-возера, якое, дарэчы, таксама апісана ў паэме Сыракомлі.
Значыць, спачатку еду ў Дзякавічы. Тым больш, што недзе там, на Палессі, павінна быць i вёска Яскавічы, куды разам з сям'ёй, ва ўзросце, здаецца, аднаго года, пераехаў са Смольгава будучы паэт.
У пакоі адміністратара любанскай гасцініцы сядзелі тыя, каму не хапіла месца. Што ж, гэта не дзіўна: гасцініца ў Любані старэнькая, драўляная, на 24 ці 26 чалавек. Але ўсё ж я назваў бы яе гасцініцай у поўным сэнсе гэтага слова. Мне нямала даводзілася бываць у раённых i абласных гасцініцах. Як часта ўжо з парогa цябе сустракалі халодныя, нерухомыя, далека не гасцінныя вочы, якія самі гаварылі: «Месцаў няма». Да адміністратара з такімі вачыма не падыходзь: усе твае просьбы, усе твае довады адскокваюць ад яго, як ад сцяны гарох. Начуй хоць пад плотам — яго справа малая. Тут жа было інакш. Невысокая шчуплая жанчына, загадчыца, не засланялася ад мяне бранябойным шчытом з гэтых двух штампаваных слоў: «Месцаў няма». Яна толькі паморшчыла лоб. Памаўчаўшы з хвіліну, сказала: «Пакуль усе месцы занятыя. Прыйдзецца вам пачакаць — пад вечар нешта прыдумаем». I вось, чакаючы, што прыдумае нам загадчыца гасцініцы, сядзім: вельмі гаварлівая жанчына гадоў трыццаці з вялікім падбародкам — інспектар нейкай санстанцыі, мужчына ў замусоленай куртцы, «пад мухай», здаецца, шафёр; маладая дзяўчына з Далёкага Усходу — студэнтка дарожнага факультэта політэхнічнага інстытута (прыехала сюды на практыку — пракладваць дарогі); капітан міліцыі з Мінска; загадчыца гасцініцы i я — вось больш-менш пастаянны сёння «экіпаж» адміністратарскага пакоя. Гаворка ідзе на самыя розныя тэмы. Пра гасцінічныя справы, пра злачыннасць, санітарыю, пра тое, як кормяць у рэстаранах i сталовых, пра навуку i вучоных, нарэшце — пра літаратуру.