* * *Можа, і ў мяне над галавойХодзіць зорка ўласная, якаяУзышла ў дзень нараджэння мойI ў дзень смерці ўпадзе небакраем?Забабон звычайны? Прызнаю.Ды не зачыняйце ў мару дзверы:Я у тую зорку, у сваю,Як-ніяк, хацеў бы ўсё-ткі верыць!Мы — не безымянная трава,Не шурупы ў нечай калясніцы.Кожны з нас — хай кружыць галава!Вымпел свой нясе праз бліскавіцы.Людзі, верце: ёсць у нас сваеЗоркі зіхатлівыя ў сусвеце!Хай іх бачыць доля не дае,Ды яны нам свецяць, свецяць, свецяць!Чыркнула па чорнаму агнём,I няма ўжо знічкі — мы галовыНад труною друга ціха гнём:Адляцеў у вырай вечаровы...Кажуць, у вайну быў зарапад!У траву, у белыя азёрыО як густа сыпаў зораў град!Як яны гарэлі ў небе, зоры!Хлопцы, што краіну бераглі,Не прыйшлі дамоў з дарог няблізкіх.У палях расквечаных ляглі —Юныя навек — пад абеліскі.Не, яны й дасюль для нас — не тло,Не бясследны попел з поля бою.Покуль мы жывыя, іх святлоНосім, непагаснае, з сабою.* * *Янку СіпаковуЦі ж ведаў хлапчук,на якую радуТату з мамай пагналіад ганка прыклады?Толькі гэтак калоланязвыклае слова — гестапа!...Двое добрых людзейда нелюдзяў трапілі ў лапы.О, як іх дапытвалі ўмела —з падмогай навукі!Жалезам хітрым выкручвалііх сялянскія рукі.Рукі, што ведалі толькітронку плуга ды граблі.Што над пасцелькай дзіцячайснавалі, як гралі!..I вось да сцяны іх паставілі —крычы не крычы пад вачэй гэтых лёдам...I ўпалі яны — бывайце, няспраўджаныя надзеі!У тым лёху,Глухім,голым...Ды ў свеце застаўсяіх голас.* * *Не, не кажыце мне — вайнаНе пахавана ў сорак пятым,Усё яшчэ курыць янаУ свеце, як струна, напятым.Ад галасоў эфір гудзе,Ляцяць газеты ў свет гайнёю.Не на жыццё, на смерць ідзеВайна між праўдай і маною.Памалу топіць лёд вясна,Ды шчэ далёка да парадаў.О як жа часта шчэ манаУсё-ткі верх бярэ над праўдай!Дык ці ж сядзець байцу ўбакуАд бітваў ярасных стагоддзя?На фронце мы з табой, пакульПад сінім небам крыўда ходзіць!* * *Трасе, трасе планету праз гады,I ходзім мы па ёй, як па плытах.Трывожна ў сэрцы: можа, сапраўдыТрымаецца зямля на трох кітах?Кіты, кіты, я знаю, цяжка вам:Ад складаў бомб трашчыць наш шарзямны.О як бы памагчы мне тым кітам,Кіты — хаця б не падвялі яны!