Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 30

Алесь Пашкевіч

А яшчэ легендай па сваім першапачатковым значэнні называлі тое, што магчыма прачытаць, — да прыкладу, старыя надпісы на сівых валунах.

Цяжэй з тым, што згублена, страчана, забыта...

Вялікую колькасць Каганцовых рукапісаў яго жонка, Ганна Канстанцінаўна, пасля смерці мужа перадала Язэпу Лёсіку, які ў свой час шмат што надрукаваў у газеце «Вольная Беларусь», рэдактарам якой быў, у часопісе «Вольны Сьцяг», навукова-літаратурным зборніку «Адраджэньне». Я. Лёсік падрыхтаваў да друку і Каганцоў збор твораў, машынапіс якога бясследна знік у нетрах бальшавіцкіх выдавецтваў. (І толькі праз 61 год пасля смерці Каруся Каганца — у 1979-м — яго далёка не ўсе творы, укладзеныя С. Александровічам, з’явіліся пад адной вокладкай.)

Дарагой рэліквіяй заставаўся ў Ганны Канстанцінаўны i маленькі малюнак (7х9 см) тушшу хаты, якую пры жыцці хацеў мець Карусь Каганец. Правёўшы ўвесь век у вандроўках-туляннях, ён заўсёды марыў аб сваім сталым куце. У названым малюнку-эскізе выяўлялася цэлая жыццёвая філасофія гэтага чалавека: хата праектавалася на два коміны, з фасаду была ў чатыры акны, з крытым ганкам i саламянай страхою.

Значная частка мастацкіх твораў Каруся Каганца — малюнкі тушшу — зберагаліся (на .) у Дзяржаўным музei i складалі там асобную экспазіцыю.

Надзвычай цікавыя рэчы Каруся Каганца захоўваліся ў ягонага менскага таварыша Сяргея Скандракова (быў правадзейным членам Інстытута Беларускай Культуры). Гэта малюнкі зімовага краявіду i ceлянiнa (aпошні прыгожа выпісаны на дубовай кадзёлцы). Праз палову стагоддзя дачка Скандракова Ірына Сяргееўна перадала ў Цэнтральны дзяржаўны apxiў літаратуры i мастацтва Беларусі цудам зберажоныя ў ліхалецці часу Каганцовыя партрэт беларускага селяніна i кульбу з арнаментам.

У розных крыніцах мільгалі i няпэўныя сведчанні аб тым, што, верагодна, якія-кольвек творы Kaзiмipa Кастравіцкага маглі б адшукацца ў старых калекцыях прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілы i Рамуальда Зямкевіча...

Шмат памятак аб Карусю Каганцу засталося было i ў самой Ганны Канстанцінаўны Кастравіцкай, якая пасля смерці мужа дажывала свае гады ў Менску непадалёк ад Залатой Горкі, у доміку каля прыгожага саду, займаючы невялікі пакойчык, дзе i знаходзіліся малюнак алеем кабзара, каменная сякера з намаляваным на ёй стральцом, начоўкі, аздобленыя выразным арнаментам. Ганна Канстанцінаўна заўсёды з вялікай ахвотай прымала гасцей, але аб сваім мужы расказваць шмат не магла — аповед перабівалі слёзы... А гора большала з кожным днём: не было вестак ад сына Янкі (які згубіўся быў у грамадзянскую вайну, а ў будучым стаў капітанам дальняга плавання), не магла зажыць душэўная рана па Міроне, які ў . па дарозе ў Менск зaгiнуў...

Паказальна, што родзічы Каруся Каганца не адышлі ад беларушчыны. Так, яго пляменнік Самуіл Кастравіцкі, сын брата Амброзія, стаў сябрам Партыі беларускіх нацыяналістаў, паплечнікам В. Іваноўскага і Я. Станкевіча ў справе адбудовы беларускай дзяржаўнасці напрыканцы 30-х гадоў…