ПЕСНЯ ПЯТАЯПрыйшоў я ў сад свой у задуменні,Як ва ўспаміне,Сястра мая, маладая княгіня.Набраў міра свайго з сваімі духменямі.Наеўся з сотаў сваіх мёду, а ў насалоду,Напіўся з сваім малаком віна, а дап’яна.Бярэце дары, сябры пагуканыя,Піце й сыцьцеся, укаханыя.Я сплю, а сэрца маё чуняе, гоніць сон;Во голас майго каханага, гукае ён:«Адчыні мне, сястра мая, мая каханая,Мая галубка, мая беззаганная,Бо галава мая ўся ў расе,У начное валозе сукры ўсе».Скінула я хітон з плячэй сваіх,Як жа маю ізноў надзець?Ногі вымыла на паглядзь,Як жа мне пэцкаць іх?Каханы руку сваю працягнуў праз шчалугуІ ў нутры маім развярэдзіў тугу.І ўстала рахмана я, каб адамкнуць каханаму.І з рук маіх міра крапліста спадала,І з кстоў маіх міра на клямку замка сцякала.Адамкнула каханаму, а мой каханыПавярнуўся й счэз нечакана.Душа мая сябе не пазнала,Калі казаў ён. Яго я шукала,Ішла за голасам наўздагонІ не знаходзіла, яго гукала,Ды не адгукаўся ён.Пераўстрэлі мяне вартаўнікі,Што места абходзілі нацямкі,Збілі, зранілі, кіямі пеставалі,Не маючы жалю.Ахінала з мяне зняліТыя, што сцены меставыя вартавалі,І пакінулі на зямлі.Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія,Калі далёка ці блізкаСустрэнеце майго каханага,Што яму скажаце па весялосці?Што я знемаглася з мілосці.«Твой каханы за іншых ляпейшы чым,Найпраўкраснейшая з жанчын?Чым каханы за іншых ляпейшы якраз,Што ты так заклінаеш нас?»Мой каханы белы й румяны,Ад дзесяцёх тысячаў іншыхЛяпейшы ён, бо чаканы.Галава ягоная – шчырае золата,Што сонцам мілуецца ўсё лета.Хвалююцца ягоныя сукры няўзнач,Чорныя, як крумкач.Вочы ягоныя – як галубыПры загонах водаў,Што купаюцца ў малацэ, ацененыя лагодай.Шчокі ягоныя – духмяны кветнік уцехі,Пахучых расцінаў лехі.Ягоныя вусны – лілеі,На якіх разліваецца міра й само хмялее.Рукі ягоныя – круглякі залатыя,Не абшурпачаныя ганьбамі ды абразамі,Круглякі з усаджанымі тапазамі.Жывот ягоны – як выдаўбень са слановае косці,Абкладзены сапфірамі млосці.Галёнкі ягоныя – слупы мармуровыя,Пастаўленыя на залатых подах.Не зрушыць іх і ўраганны подых.Выгляд ягоны падабраў падабенькі ў Лібана,Вусны ягоныя – соладзь,І ўвесь ён поўніцца любатой.Гэта й ёсць сябра мой, дочкі Ерусалімскія!