Читать «Таямніцы полацкай гісторыі» онлайн - страница 2

Владимир Алексеевич Орлов

У нашым мінулым праўдзівыя летапісы вельмі часта перапісвалі або падмянялі хлуслівымі хронікамі, складзенымі на загад тых, хто быў пры ўладзе. Таму не дайшоў да нас Полацкі леmanic. Таму асветнікі знаходзіліся ў чорных спісах цемрашалаў, амаскоўскія царытыраны абвяшчаліся нашымі вызваліцелямі. Праўдзівая гісторыя вяртаецца да нас толькі цяпер — уваскрашаючы наш гонар, даючы веру ў будучыню, зноўробячы беларусаў еўрапейскім народам.

У гарадоў, як іўлюдзей, ёсць душы.

Нягледзячы на нягоды і ліхалецці, Полацк захаваў у сваёй душы чысціню і высакароднасць. Ён здольны вылечыць ад жыццёвай мітусні і прымусіць падумаць пра вечнае, успомніць, хто мы, адкуль і куды ідзём.

Калі хтосьці, загарнуўшы апошнюю старонку, палюбіць мой горад трошкі мацней, а хтосьці проста захоча прыехаць, каб упершыню пахадзіць па яго вуліцах, — буду ведаць, што дні, у якія я пісаў гэтую кнігу, пражытыя недарэмна.

Пачынаючы яе, яшчэ раз гляджу на старажытны полацкі герб надмаім сталом. Пад чыстым блакітным небам плыве праз стагоддзі па дзвінскіххвалях карабель зразгорнутымі ветразямі…

Аўтар выказвае шчырую падзяку

Кацярыне Вініцкай

Вітаўту Кіпелю

Сяргею Краўчуку

Жоржу і Лёлі Лапіцкім

Сяргею Рудакевічу

Алене і Міколу Сенькам

Тамары Стагановіч

УНУКІ БЕЛАБОГА

Колькі гадоў Полацку? Нядаўна споўнілася 1145, скажаце вы. Але пытанне зусім не такое простае, як здаецца. Летапісы ўпершыню згадваюць Полацк пад 862 годам, ад якога гісторыкі і вядуць адлік узросту бацькі беларускіх гарадоў Тым самым годам пазначаны першы запіс летапісца пра Кіеў Значыцца, у 1987-м абодва гарадыпатрыярхі сустрэлі сваё афіцыйнае 1125-годдзе.

ІІалачане без вялікагарозгаласу адсвяткавалі не надта круглыя ўгодкі, а вось Кіеў разам з усёй Украінаю ўрачыста адзначаў… пятнаццаць стагоддзяў сваёй гісторыі.

Не спяшайцеся абурацца самаўпраўствам паўднёвых суседзяў. Раскопкі паказалі, што на месцы сучаснай украінскай сталіцы людзі сапраўды жылі ўжо паўтары тысячы гадоў таму. Мы ж, беларусы, зноў засведчылі нашую празмерную сціпласць, бо мелі такія самыя падставы святкаваць 1500-годдзе Полацка.

На Верхнім замку археолагі знайшлі кераміку, вырабленую не пазней за V стагоддзе. Да таго ж часу адносіцца і згадка ісландскай «Сагі аб Дытрыку Бернскім» пра аблогу Полацка войскамі готаў якія былі хаўруснікамі славутага правадыра гунаў Атылы. Таму на будучых полацкіх юбілеях будзем мець на розуме, што насамрэч горад прынамсі на чатыры стагоддзі старэйшы.

А цяпер зазірнём у мінуўшчыну яшчэ глыбей.

Прыкладна за семсот гадоў да нашай эры бронзавы век на землях будучага Полацкага княства змяніўся на жалезны. У тую эпоху тут жылі балцкія плямёны. Паўтара тысячагоддзя таму, у часы Вялікага перасялення народаў сюды прыйшло з захаду магутнае славянскае пл емя крывічоў, што рассялілася ў вярхоўях Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі. Крывічы, што аселі вакол ракі Палаты і заснавалі названы па ёй горад, атрымалі найменне «палачане». (Доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў лічыць, што «палачане» — назва жыхароў Полацкага княства, іначай кажучы, не этнонім, а палітонім.)