Читать «Навелы» онлайн - страница 213
Томас Ман
Потым ён звярнуўся да нас:
— І ў вас, панове, я таксама прашу прабачэння. Але я папярэджваў загадзя, што не трэба ўскладаць на мяне вялікіх спадзяванняў. Прабачце, што я вось так ганебна скончыў гульню. Гэта апошні раз, што я спакусіўся гуляць у шахматы.
Ён пакланіўся і пайшоў з тым жа сціплым і загадкавым выглядам, з якім упершыню з’явіўся сярод нас. Я адзін ведаў, чаму гэты чалавек ніколі болей не дакранецца да шахмат, астатнія ж збянтэжана стаялі навокал, няясна здагадваліся, што нешта цёмнае і грознае пранеслася міма і ледзь не закранула іх.
— Damned fool! — расчаравана прабурчаў Мак Конар.
Апошні ўстаў са свайго крэсла Чэнтавіч і кінуў яшчэ адзін позірк на незакончаную партыю.
— Шкада, — велікадушна сказаў ён. — Атака была зусім няблага задумана. Як на аматара гэты чалавек гуляе на рэдкасць таленавіта.
Примечания
1
«Урачысты марш»
2
«Мроі»
3
«Сава і вераб’і»
4
«Роздум»
5
Так, мадам!
6
Негрыцянскага танца
7
Ражкі ў алеі
8
Абед
9
Князь
10
Фуджэра! Азвіся!
11
Заклінач, ілюзіяніст, штукар
12
Плады мора
13
Хутчэй! Пачынай!
14
Добры вечар!
15
Спалохаўся, га?
16
Ну…
17
Ён слоў не шукае ў кішэні
18
Амэрыканская сістэма, ведаеш?
19
Раз!
20
«Вячэрні веснік»
21
Залётнік
22
Выдатна кажа
23
Cімпатычны
24
Ах, годзе жартаваць!
25
Ён шмат п’е
26
Да паслугаў!
27
Чыстая праца!
28
Моцна думайце!
29
Пакланенне
30
Віла «Элеанора»
31
Марыё, адзін шакалад з бісквітам!
32
Зараз!
33
Гэта я небарака!
34
Палкоўнік
35
Ратуйце!
36
Скачы!
37
Толькі адзін танец!
38
Мой хлопчык
39
Вітаю!
40
Афіцыянт
41
Сурвэтка
42
След меланхоліі
43
Не, сіньёр!
44
Памаўчы, Эдгар!
45
Пойдзем, Эдгар! Спаць пара!
46
Паводзь сябе прыстойна, Эдгар. Сядзь на месца!
47
Дзевяць гадзін! Спаць пара!
48
«Выхаванне пачуццяў»
49
Нікчэмны метал
50
Вы застанецеся тут
51
Ідзіце хутчэй
52
Так, сэр
53
Вольная размова
54
Каханне з першага позірку; літаральна — удар маланкі
55
Панове, прашу вас
56
Злачынства, выкліканае пачуццём
57
Ці так гэта?
58
Сапраўды?
59
Канечне, так
60
Не ведаю, як бы я зрабіла, можа, гэтаксама
61
Дарагую сіньёру Энрыэту
62
Верх элегантнасці
63
Бясстраснасці
64