Читать «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» онлайн - страница 159

Адам Міцкевіч

У Літве з уступленнем французскіх і польскіх войскаў былі арганізаваны па ваяводствах канфедэрацыі і выбраны дэлегаты ў сейм.

61

Вядома, што пад Гогэнліндэн польскі корпус пад камандай генерала Князевіча вырашыў лёс перамогі.

62

Радзівіл-Сірота зрабіў далёкія падарожжы і выпусціў апісанне свайго паломніцтва ў Святую зямлю.

63

У шаснаццатым і на пачатку семнаццатага стагоддзя ў эпоху росквіту мастацтваў нават банкеты рыхтаваліся мастакамі і былі поўныя сімвалаў і тэатральных сцэн. На слаўным банкеце, наладжаным у Рыме для Льва X, знаходзіўся сервіз, які прадстаўляў пачаргова чатыры пары года; ён, пэўне, служыў узорам радзівілаўскаму. Сталовыя звычаі адмяніліся ў Еўропе каля паловы васемнаццатага стагоддзя, у Польшчы пратрымаліся найдаўжэй, чым у іншых краінах.

64

Пінэты — слаўны на ўсю Польшчу штукар. Калі ў нас гасцяваў, не ведаем.

65

Вядомая ў Літве жаллівая песня пра паню Цыбульскую, якую муж прайграў у карты маскалям.

66

Мода насіць французскае ўбранне панавала на правінцыі ад 1800 да 1812 года. Моладзь большасцю мяняла стыль вопраткі перад шлюбам, па жаданню нявест.

67

Гісторыя спрэчкі Рэйтана з князем De Nassau, не даведзеная Войскім да канца, вядомая з падання. Для чытача зацікаўленага падаем яе заканчэнне: Рэйтан, усхваляваны самахвальствам князя De Nassau, стаў ля яго на вузкай сцяжыне; якраз вялізарны адзінец, раз’юшаны стралянінай і цкаваннем, імчаў на сцежку. Рэйтан вырывае ў князя з рук стрэльбу, сваю кідае на зямлю і, хапіўшы рагаціну, а другую падаючы немцу: «Зараз, — сказаў,— убачыш, хто лепш валодае пікай». Ужо кабан надбягаў, калі Войскі Грачэха, які стаяў воддаль, трапным стрэлам зваліў звера. Паны перш гаеваліся, а потым памірыліся і багата ўзнагародзілі Грачэху.

68

Расійскі ўрад не прызнае іншых вольных людзей, апроч шляхты. Сяляне, вызваленыя ўладальнікам, зараз жа запісваюцца ў «сказкі» царскіх сталовых маёмасцяў і замест паншчыны змушаны плаціць яшчэ большы аброк. Вядома, што ў 1818 годзе грамадзяне Віленскай губерні прынялі на сейміку праект вызвалення ўсіх сялян і назначылі з гэтай мэтай дэлегацыю да цара, але ўрад загадаў праект скасаваць і ніколі больш пра яго не згадваць. Пад рускім урадам няма іншага спосабу даць чалавеку «вольную», як толькі запісаць яго ў сваю «фамілію». Шмат хто такім чынам атрымалі шляхецтва з ласкі ці за грошы.