Читать «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» онлайн - страница 158

Адам Міцкевіч

47

Ксёндз Пачабут, экс-езуіт, слаўны астраном, выдаў працу пра задыяк у Дэндэрах і сваімі назіраннямі дапамог Лаланду вылічыць арбіту месяца. Гл. Біяграфія, напісаная Янам Снядэцкім.

48

У сапраўднасці — князь De Nassau Siegen, слаўны ў тым часе ваяка і авантурыст. Ён быў рускім адміралам і пабіў туркаў на Лемане, потым самога ўшчэнт разбілі шведы. Жыў нейкі час у Польшчы, дзе атрымаў індыгенат. Паядынак князя De Nassau з тыграм грымеў тады ва ўсіх еўрапейскіх газетах.

49

«Жоўтая кніга», за колер вокладак гэтак празваная, — кніга варварскіх ваенных рускіх законаў. Часта ў мірным часе ўрад аб’яўляе цэлыя правінцыі на ваенным становішчы і на аснове «Жоўтай кнігі» аддае ваеннаму камандзіру поўную ўладу над жыццём і маёмасцю грамадзян. Вядома, што ад 1821 года аж да рэвалюцыі ўся Літва падпарадкоўвалася «Жоўтай кнізе», экзекутарам якой быў вялікі князь-цэсарэвіч.

50

Літоўская булава робіцца гэткім чынам: наглядаюць малады дуб і насякаюць яго ад нізу да верху сякерай так, каб, разрэзаўшы кару і мяздру, злёгку параніць дрэва. У гэтыя насекі утыкаюць вострыя каменні, якія з часам урастаюць у дрэва і ўтвараюць цвёрдыя гузы. У старажытныя часы булавы з’яўляліся галоўнай зброяй літоўскай пяхоты; ужываюцца яшчэ часамі дагэтуль і завуцца «насекамі».

51

Пасля паўстання Ясінскага, калі літоўскія войскі адступалі пад Варшаву, маскалі набліжаліся да пакінутай Вільні. Генерал Дэеў на чале штаба ўязджаў праз Вострую браму. Вуліцы былі пустыя, жыхары пазамыкаліся ў дамах. Адзін мешчанін, заўважыўшы гармату, пакінутую ў завулку і набітую карцеччу, накіраваў яе на браму і выстраліў. Гэты адзін стрэл выратаваў тады Вільню: генерал Дэеў з некалькімі афіцэрамі загінуў, а рэшта, баючыся засады, адступіла ад горада. Не ведаю дакладна прозвішча таго мешчаніна.

52

Бывалі і пазней яшчэ наезды, хоць не такія слаўныя, аднак шумныя і крывавыя. Каля 1817 года грамадзянін У… ў Навагрудскім ваяводстве пабіў на наездзе ўвесь наваградскі гарнізон і ўзяў у палон камандзіраў.

53

Пэўне, Preusish Eulau.

54

Здаецца, Стольнік быў забіты каля 1791 года, падчас першай вайны.

55

Адзін рускі гісторык падобным чынам апісвае прыкметы і прадчуванні народу маскоўскага перад вайной 1812 года.

56

Рунь — гэта зелянеючая азіміна.

57

Вырай у вясковай мове значыць час асенні, калі адлятаюць вандроўныя птушкі. Ляцець у вырай — гэта значыць ляцець у цёплыя краіны. Адсюль у пераносным сэнсе народ называе выраем цёплыя краіны і наогул нейкія казачныя краіны, што знаходзяцца за марамі.

58

Кніга гэта вельмі рэдкая, выдадзеная больш за сто гадоў таму назад Станіславам Чарнецкім.

59

Гэта рымскае пасольства не раз малявалі і апісвалі. Гл. «Кухар дасканалы», прадмова: «Гэта пасольства задзівіла ўвесь заходні свет, давяла да ведама шаноўнейшага Папы рымскага як багацце дому так і роскаш стала… што адзін з рымскіх князёў сказаў: „Сягоння Рым шчаслівы, маючы гэткага пасла“». Чарнецкі сам быў кухмайстрам Асалінскага.

60