Читать «Мудрамер» онлайн - страница 2
Мікалай Матукоўскі
Голас з дынаміка. Слухаю, Віктар Паўлавіч!
Вяршыла. Сцяпан Сцяпанавіч… Вось тут мне звоняць… Універмаг на Маскоўскай гарыць. Пытаюць, што рабіць?
Голас з дынаміка. Няхай тушаць, Віктар Паўлавіч!
Вяршыла. Гэта не адказ, Сцяпан Сцяпанавіч! Гэта я і без цябе ведаю. Калі няшчасны выпадак — трэба адразу тушыць. А калі яны самі яго падпалілі?
Голас з дынаміка. Як гэта — самі?
Вяршыла. Проста. Зрабілі растрату на вялікую суму і, каб схаваць канцы, падпалілі. Вось і думай, каго туды раней пасылаць? Пажарнікаў ці пракурора?
Голас з дынаміка. Думаю, Віктар Паўлавіч… А які ў іх таваразварот?
Вяршыла. Адкуль я ведаю? Пачакай…
Другая тэлефаністка
Вяршыла. Я ў іх не пра паверх пытаю! Мне патрэбен іх таваразварот!
Другая тэлефаністка
Вяршыла. Гэта сур’ёзна. Ты чуеш, Сцяпан Сцяпанавіч?
Голас з дынаміка. Чую, Віктар Паўлавіч. Дзвесце мільёнаў…
Вяршыла. Што ім рабіць?
Голас з дынаміка
Вяршыла. Бюракрат ты, Сцяпан Сцяпанавіч! Тут, разумееш, вялікі універмаг гарыць! А ты мяне на параду да д’ябла пасылаеш! Залічы яго ў штат, калі ён разумнейшы за цябе!..
Нюра. Сёння мала. Чатыры чалавекі.
Вяршыла. Добры сімптом. Хто? Па якой справе?
Нюра
Вяршыла. Ясна. Зацвердзіць новыя мадэлі.
Нюра. Загуменная Кацярына Антонаўна. Пенсіянерка.
Вяршыла. I тут ясна. Павялічыць пенсію…
Нюра. Ды не. Хоча пагаварыць з вамі аб парушэнні сацыялістычнай законнасці.
Вяршыла. Во пенсіянеры пайшлі! Контрразведка! Усё бачаць, усё ведаюць! Далей хто?
Нюра. Залівака Іван Пятровіч. Вынаходнік.
Вяршыла. Чакай, чакай… Хтосьці штосьці мне пра яго гаварыў. А вось хто і што — не памятаю.
Нюра. I апошні, Мурашка Мікалай Ягоравіч.
Вяршыла. Хто? Адкуль?
Нюра. Ні хто, ні адкуль — не гаворыць.
Вяршыла. Ну, хоць з якой галіны? 3 якога горада?
Нюра. Гаворыць, што ўсё скажа толькі вам.
Вяршыла. Не падабаецца мне гэтае інкогніта! Вось з яго давайце і пачнём. Папрашу цябе, Нюрачка, запісваць нашу размову.
Нюра. Добра, Віктар Паўлавіч…
Першая тэлефаністка. Яж вам сказала… Ён заняты! У яго сёння прыёмны дзень… Не ве даю… Пазваніце ў канцы дня.